Сцяг Пятніца, 20 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
06 красавіка 2015, 15:18

Уладзімір Краўцоў: Дэкрэт аб папярэджанні ўтрыманства падштурхне асобныя катэгорыі грамадзян да працы

Дэкрэт аб папярэджанні ўтрыманства падштурхне асобныя катэгорыі грамадзян да працы. Такое меркаванне 6 красавіка на аперытаўнай нарадзе ў Гродзенскім аблвыканкаме выказаў губернатар Уладзімір Краўцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


На думку губернатара, няма сумненняў у тым, што дэкрэт нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства", падпісаны кіраўніком дзяржавы 2 красавіка, дасць магчымасць падштурхнуць асобныя катэгорыі грамадзян да працоўнай дзейнасці і выканання сваіх абавязкаў па ўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных расходаў. З'яўленне заканадаўчага дакумента з дакладнымі нормамі стане рычагом для вырашэння праблемы дармаедаў.


У Гродзенскай вобласці шляхі выкаранення гэтай з'явы шукалі і раней, прапрацоўваліся пэўныя мерапрыемствы з удзелам розных службаў, паведаміў Уладзімір Краўцоў. Ён даў даручэнне прааналізаваць папярэдні план дзеянняў і ўнесці змяненні з улікам новага дакумента.


Дэкрэт нумар 3 уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і будзе прымяняцца да адносін, якія ўзніклі з 1 студзеня 2015 года. На нарадзе губернатар звярнуў увагу шэрага службаў на неабходнасць пачаць актыўную падрыхтоўку да работы па прымяненні норм дакумента. На яго думку, рэалізацыя дэкрэта стане няпростай работай, якая патрабуе асаблівай увагі многіх ведамстваў.


Уладзімір Краўцоў падкрэсліў, што важна загадзя нагадваць людзям аб новаўвядзенні, арганізаваць інфармаванне патэнцыяльных утрыманцаў, задзейнічаць СМІ, праваахоўныя органы і ўсе службы, чыя дапамога неабходна.


Адначасова губернатар даручыў прааналізаваць перспектывы з'яўлення новых рабочых месц у рэгіёне, якія ўзнікнуць у выніку завяршэння рэалізацыі праектаў, мадэрнізацыі прапрыемстваў у бліжэйшы час. Цяпер сітуацыя на рынку працы вобласці становіцца больш напружанай, чым гэта было раней. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў вобласці на канец лютага склаў 0,9 працэнта ад эканамічна актыўнага насельніцтва (у лютым мінулага года - 0,6 працэнта).

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі