Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
16 красавіка 2019, 16:31
Сяргей Лебедзеў

Спробам сказіць гісторыю трэба процістаяць

Сяргей Лебедзеў

У сучасным свеце прадаўжаюцца спробы сказіць гісторыю, у прыватнасці аб Вялікай Айчыннай вайне, і на ўзроўні краін СНД неабходна актыўна ім процістаяць. Такое меркаванне выказаў журналістам старшыня Выканкама СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выканкам СНД удзяляе вялікую ўвагу святкаванню 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта тэма абмяркоўвалася на апошніх пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД і Савета кіраўнікоў урадаў. Яна з'яўляецца таксама важнай на сённяшнім пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці, якое праходзіць у Мінску.

"Выканкам СНД зыходзіць з таго, што гэта дата аб'ядноўвае нас, і мы, вядома, павінны абмяркоўваць яе разам", - падкрэсліў Сяргей Лебедзеў. Ён адзначыў, што ў Садружнасці распрацаваны план дзеянняў па святкаванні 75-годдзя Перамогі, які ўключае ў тым ліку меры па доглядзе месцаў пахавання, аказанні сацыяльнай падтрымкі ветэранам і іх сем'ям, памятныя мерапрыемствы, каб ушанаваць памяць загінулых.

Разам з тым Сяргей Лебедзеў са шкадаваннем канстатаваў, што да гэтага часу прадаўжаюцца спробы сказіць праўду аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны: "Спробы раз'яднаць нас, сказіць гісторыю, на жаль, прадаўжаюцца. Гэта тэма абмяркоўвалася на пасяджэнні СМЗС СНД. Гаварылася аб неабходнасці процістаяць спробам сказіць гісторыю, сфарміраваць агульны падыход, агульныя ацэнкі гісторыі, у тым ліку ў кантактах з заходнімі гісторыкамі. Гэта работа патрэбна".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі