Сцяг Чацвер, 12 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
25 ліпеня 2013, 10:33

Міхаіл Мясніковіч: Спажыўкааперацыя павінна развіваць дзяржаўна-прыватнае партнёрства

Спажыўкааперацыя павінна развіваць дзяржаўна-прыватнае партнёрства

Айчыннай спажыўкааперацыі трэба больш увагі ўдзяляць развіццю дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Такое меркаванне выказаў 24 ліпеня прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у час рабочай паездкі ў Столінскі раён Брэсцкай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Выслухаўшы даклад намесніка старшыні Белкаапсаюза Мікалая Чарнышэвіча, прэм'ер адзначыў, што хваліць спажыўкааперацыю асабліва няма за што: "Хоць дынаміка і нядрэнная, у прыватнасці паказчыкі па закупцы лішкаў у насельніцтва, я лічу, што тут мы працуем яшчэ вельмі дрэнна". Як выхад з гэтай сітуацыі Міхаіл Мясніковіч прапанаваў айчыннай спажыўкааперацыі развіваць дзяржаўна-прыватнае партнёрства. Гэта, на яго погляд, будзе садзейнічаць і своечасовай закупцы ў насельніцтва лішкаў прадукцыі, якую яны вырошчваюць на сваіх падворках, а таксама дзікаросаў і дасць магчымасць прадаваць гэта больш эфектыўна. "У тым ліку і на экспарт, - дадаў Міхаіл Мясніковіч, - у прыватнасці ў Расійскую Федэрацыю". Сёння, паводле слоў прэм'ера, былі дадзены адпаведныя даручэнні па актывізацыі гэтых работ. Таксама звернута ўвага на неабходнасць больш глыбокай перапрацоўкі закупляемай у насельніцтва прадукцыі. Падводзячы вынік, Міхаіл Мясніковіч адзначыў: "Пакуль мы недастаткова працуем з насельніцтвам па яблыку, ягадзе. Людзі бачаць, што няма каму выгадна прадаць гэтыя лішкі, і ў вынікі проста не займаюцца гэтай дзейнасцю. Потым мы пачынаем гаварыць аб скарачэнні аб'ёмаў вытворчасці ў насельніцтва. А трэба ж паглядзець, чаму так адбываецца". Адной з аб'ектыўных прычын, паводле слоў прэм'ера, з'яўляецца старэнне сельскага насельніцтва. Але гэта не асноўны фактар. Галоўнай жа праблемай, на думку Міхаіла Мясніковіча, з'яўляецца тое, што спажыўкааперацыя слаба працуе з насельніцтвам. Як вырасціць нешта, людзі ведаюць, але яны не бізнесмены, таму ім трэба дапамагчы прадаць іх прадукцыю, растлумачыў прэм'ер-міністр. Ён таксама звярнуў увагу, што разлікі з насельніцтвам за закупляемую прадукцыю павінны ажыццяўляцца своечасова. Для таго ж, каб зацікавіць людзей, Міхаіл Мясніковіч прапанаваў спажыўкааперацыі выкарыстоўваць розныя спосабы, у тым ліку авансы. "Не трэба баяцца рызыкаваць", - падкрэсліў прэм'ер. У ходзе паездкі Міхаіл Мясніковіч наведаў шэраг аб'ектаў Столінскага раёна, у тым ліку МТФ "Юнішча" ААТ "Церабяжоў-Агра", дзе азнаёміўся з ходам рэканструкцыі фермы і яе перааснашчэння, ходам выканання Дзяржаўнай праграмы захавання і выкарыстання меліяраваных зямель на 2011-2015 гады. У ходзе аб'ектаў, дзе пабываў прэм'ер, таксама ААТ "Гарынскі агракамбінат". У ходзе паездкі Міхаіл Мясніковіч азнаёміўся з тым, як выконваюцца даручэнні кіраўніка дзяржавы, дадзеныя пры наведванні аграгарадка Альшаны ў красавіку 2012 года.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі