Грамадзяне Беларусі даволі актыўна прымаюць удзел у датэрміновым галасаванні. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам кіраўнік місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі Сяргей Лебедзеў пасля наведвання ўчасткаў для галасавання ў аграгарадку Азярцо, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Датэрміновае галасаванне праходзіць у Беларусі спакойна, арганізавана і актыўна. На некаторых участках прагаласавалі 7-8 працэнтаў выбаршчыкаў, на іншых - каля 15 працэнтаў", - сказаў Сяргей Лебедзеў.
Ён падкрэсліў, што такую форму волевыяўлення, як датэрміновае галасаванне, крытыкуюць неабгрунтавана. "Датэрміновае галасаванне - пашыраная сусветная практыка. Яно дае магчымасць прагаласаваць загадзя тым, хто па якой-небудзь прычыне не зможа зрабіць гэта ў дзень выбараў", - адзначыў кіраўнік місіі.
Сяргей Лебедзеў таксама паведаміў, што пры наведванні выбарчых участкаў наглядальнікі за выбарамі ад СНД у рабочым парадку выказваюць рэкамендацыі, якія маюць тэхнічны характар. Часта яны датычацца пытанняў па размяшчэнні інфармацыйных матэрыялаў.-0-
