Сцяг Чацвер, 12 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
23 кастрычніка 2013, 14:10

Генадзь Пальчык: Бібліятэкі ператварыліся ў вядучыя інфармацыйныя рэсурсы

Бібліятэкі ператварыліся ў вядучыя інфармацыйныя рэсурсы

Бібліятэкі ператварыліся ў вядучыя інфармацыйныя рэсурсы. Такое меркаванне 23 кастрычніка на адкрыцці міжнароднага кангрэса "Бібліятэка як феномен культуры выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, культуры і навуцы Генадзь Пальчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Генадзь Пальчык адзначыў, што сёння ў бібліятэках акумулююцца і архівуюцца веды, забяспечваецца доступ да глабальных электронных баз, ажыццяўляецца трансляцыя ведаў, ствараюцца новыя інфармацыйныя рэсурсы. "Праз інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк мы можам інтэгравацца ў сусветныя інавацыйныя інфармацыйныя і культурныя працэсы. У той жа час дзейнасць бібліятэк з улікам магчымасцей інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя павінна захоўвацца ў тым першапачатковым выглядзе, у якім яна зараджалася", - сказаў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў. Генадзь Пальчык таксама звярнуў увагу на актуальнасць праводзімага ў Мінску форуму. "На днях мы разглядаем у першым чытанні папраўкі і змяненні ў тыя законы, якія рэгулююць дзейнасць бібліятэк у нашай рэспубліцы. Гэта датычыцца законаў аб культуры, а таксама закона аб бібліятэчнай справе", - дадаў ён. Міжнародны кангрэс "Бібліятэка як феномен культуры" праходзіць у беларускай сталіцы 23-24 кастрычніка. Форум сабраў амаль 500 дэлегатаў з 17 краін. У час кангрэса праходзяць канферэнцыя "Інфармацыйнае грамадства і грамадства ведаў: роля і месца бібліятэк" і выстаўка "Электронныя інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы". На пленарным і секцыйных пасяджэннях, круглых сталах, дыскусійных і прэзентацыйных пляцоўках прадстаўнікі органаў дзяржкіравання ў сферы культуры, вядучыя спецыялісты бібліятэк, выдавецтваў, адукацыйных, навукова-даследчых устаноў і арганізацый, вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі абмяркуюць аспекты функцыянавання бібліятэк ва ўмовах інфарматызацыі грамадства, тэхнічныя і тэхналагічныя інавацыі, праблемы кадравага забеспячэння бібліятэк і шэраг іншых актуальных тэм. На выстаўцы больш як 20 кампаній-удзельніц прадставяць электронныя інфармацыйныя рэсурсы, праграмна-тэхнічнае забеспячэнне для фарміравання пошукавых інфармацыйных сістэм і сэрвісаў, электронныя калекцыі і бібліятэкі. Экспазіцыя зацікавіць прадстаўнікоў навукі, культуры, адукацыі і бізнесу. Арганізатарамі кангрэса выступаюць Міністэрства культуры і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі