Тэсціраванне непаўналетніх на наркотыкі можа толькі ўскладніць праблему распаўсюджвання наркатычных і псіхатропных рэчываў у асяроддзі моладзі. Такое меркаванне, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, выказаў начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Фёдар Балейка.
Меркаванне начальніка брэсцкай міліцыі, паводле яго ўласнага прызнання, заснавана на вопыце работы з педагогамі і кіраўнікамі ўстаноў адукацыі. "Я шмат размаўляў на гэту тэму з рознымі выкладчыкамі, дырэктарамі школ, якія таксама вельмі адмоўна ставяцца да гэтай ідэі. Тэсціруючы непаўналетніх на наркотыкі, мы тым самым акцэнтуем іх увагу на гэтым. А для дзяцей, як вядома, заўсёды забаронены плод салодкі. Нават той, хто не ведаў, раптам захоча паспрабаваць, што гэта такое. Таму, мне здаецца, тэсціраванне - не зусім добры спосаб барацьбы з гэтым злом", - адзначыў Фёдар Балейка.
Разам з тым ёсць неабходнасць ва ўзмацненні прафілактычнай работы ў навучальных установах. У бягучым годзе міліцыя вобласці выявіла значна большую колькасць злачынстваў па лініі наркакантролю, у тым ліку з удзелам непаўналетніх. "На сённяшні дзень выяўлена 820 фактаў - на 300 больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Але гэта работа, на жаль, не прыносіць чаканага выніку. Работу можна ацэньваць станоўча, калі будзе зніжацца колькасць спажыўцоў, колькасць крымінальных спраў і прыцягнутых асоб. Але, на жаль, у грамадстве адбываюцца адваротныя працэсы", - канстатаваў начальнік УУС.
Злачынствы, звязаныя з наркатычнымі сродкамі, учынілі 24 непаўналетнія жыхары вобласці. Гэта на 18 чалавек больш, чым у мінулым годзе. Акрамя таго, органы ўнутраных спраў вынеслі 5 пастаноў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальных спраў у сувязі з тым, што асобы, якія ўчынілі злачынствы па лініі незаконнага абароту наркотыкаў, не дасягнулі ўзросту крымінальнай адказнасці, інакш кажучы, былі малодшыя за 16 гадоў. З перадазіроўкай наркатычнымі рэчывамі ва ўстановы аховы здароўя ў бягучым годзе было дастаўлена 78 чалавек. Два з іх памерлі ў рэанімацыйных аддзяленнях.
Самай актуальнай праблемай Фёдар Балейка назваў распаўсюджванне курыльных сумесей сярод моладзі. УУС актывізавала работу ў гэтым напрамку. Так, у крымінальнай міліцыі вобласці ўведзена падраздзяленне аналітычнай разведкі, якое штодзень адсочвае сетку інтэрнэт па пытаннях прапанавання і распаўсюджвання спайсаў.
На гэтым фронце ёсць поспехі. Паводле слоў начальніка УУС, спынены тры каналы пастаўкі наркатычных сродкаў у Брэсцкую вобласць з Польшчы, Расіі і Украіны. Цяпер расследуецца крымінальная справа адносна групы жыхароў Гомеля, якія займаліся распаўсюджваннем спайсаў праз інтэрнэт. "Затрыманы не адзін чалавек. Устаноўлена вялікая колькасць эпізодаў, канфіскавана шмат спайсаў. Гэты канал пастаўкі быў перакрыты. Мы прадаўжаем працаваць па іншых аналагічных схемах пастаўкі курыльных сумесей на тэрыторыю вобласці", - паведаміў Фёдар Балейка.
Пытанне арганізацыі аператыўна-службовай дзейнасці па лініі незаконнага абароту наркотыкаў і вынікі работы ў сферы барацьбы са злачынствамі сексуальнага характару ў адносінах да непаўналетніх былі разгледжаны 25 лістапада на пасяджэнні калегіі УУС аблвыканкама.