Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
25 красавіка 2016, 17:55
Мікалай Казаравец

Беларусь 30 гадоў сістэмна пераадольвае наступствы аварыі на ЧАЭС і дабілася многага

Мікалай Казаравец
Член Савета Рэспублікі

Беларусь 30 гадоў сістэмна пераадольвае наступствы аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі і дабілася многага. Такое меркаванне 25 красавіка журналістам выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Мікалай Казаравец, які прымае ўдзел у міжнароднай канферэнцыі "Чарнобыль праз 30 гадоў. Ад аварыйнай сітуацыі да адраджэння і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых тэрыторый", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Казаравец расказаў, што ў той час, калі адбылася аварыя на ЧАЭС, ён працаваў дырэктарам саўгаса "Мышанка" Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Таму не на словах ведае, чаму Чарнобыль - гэта боль для Беларусі. Сенатар часта бывае ў Петрыкаўскім раёне і, паводле яго слоў, многае тут змяняецца ў лепшы бок: павялічваецца колькасць зямель, прыдатных для сельскай гаспадаркі, расце насельніцтва. Такія ж пазітыўныя тэндэнцыі назіраюцца ў іншых пацярпелых рэгіёнах. "Гэта вынікі дзяржаўнай работы, мясцовага кіраўніцтва, - адзначыў Мікалай Казаравец. - На працягу 30 гадоў дзяржава праводзіла сістэмную, мэтанакіраваную работу па пераадоленні наступстваў аварыі на ЧАЭС і зроблена вельмі шмат".

Парламентарый дадаў, што істотную падтрымку ў рэабілітацыі заражаных зямель аказвалі і аказваюць замежныя партнёры. Значныя сродкі паступаюць з бюджэту Саюзнай дзяржавы. Рэалізацыя спецыяльных саюзных праграм дала магчымасць у больш паскораным тэмпе ліквідаваць наступствы аварыі на ЧАЭС.

Канферэнцыя "Чарнобыль праз 30 гадоў. Ад аварыйнай сітуацыі да адраджэння і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых тэрыторый" праходзіць сёння ў Мінску. Удзельнікі форуму падвядуць вынікі Дзесяцігоддзя ААН па аднаўленні і ўстойлівым развіцці пацярпелых раёнаў і абмяркуюць новыя падыходы да шматбаковага чарнобыльскага супрацоўніцтва.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі