Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
11 лютага 2020, 09:43

Паэты, акцёры, рэжысёры - аб "Сучасніках" раскажа выстава Норыка Сарыбекяна ў Гомелі

11 лютага, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выстава жывапісу Норыка Сарыбекяна "Сучаснікі" адкрыецца 12 лютага ў Гомелі ў карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі, паведамілі БЕЛТА ў дзяржаўнай установе.

На выставе прадставяць некалькі дзясяткаў работ аўтара. Гэта партрэты сучасных паэтаў, акцёраў, рэжысёраў, мастакоў, у тым ліку і якія прадстаўляюць Гомельскую вобласць - Леаніда Камінскага, Марыны Башуравай, Уладзіміра Ступінскага і інш. "Мае тры ўзросты" - так назваў аўтар работу аб сабе. Асобны блок у экспазіцыі прысвечаны краявідам і тэматычным творам майстра.

На вернісажы Норык Сарыбекян раскажа аб творчым крэда, крыніцах натхнення, жыццёвым шляху, пазнаёміць аўтар з некаторымі героямі сваіх работ. Гледачы змогуць задаць мастаку пытанні і аб сакрэтах майстэрства, гісторыі стварэння таго ці іншага твора.

Норык Сарыбекян нарадзіўся ў 1953 годзе ў Алтайскім краі ў сям'і рэпрэсаванага калгасніка. У 1956 годзе сям'я вярнулася ў Арменію. З дзесяцігадовага ўзросту Норык спрабуе сябе ў паэзіі. У 1972 годзе скончыў Ерэванскае мастацкае вучылішча, атрымаў кваліфікацыю мастака-афарміцеля. З 2011 года аўтар жыве ў Гомелі. Карціны аўтара знаходзяцца ў фондах Севастопальскага музея, прыватных калекцыях Расіі, ЗША, Канады, Германіі, Францыі, Аўстрыі, Ірана. Норык Сарыбекян таксама займаецца манументальным роспісам сцен, столей. За 40 гадоў творчай дзейнасці ён распісаў больш за 1 тыс. кв.м.

Выстава "Сучаснікі" ў галерэі Г.Х.Вашчанкі будзе працаваць па 1 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі