Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
24 сакавіка 2023, 09:52

Здароўе чалавека: як пазбегнуць гіпадынаміі

Паводле даных СААЗ, кожны чацвёрты чалавек на планеце вядзе маларухомы спосаб жыцця, што прыводзіць да гіпадынаміі*.

Гіпадынамія - адваротны бок прагрэсу, абумоўлены шэрагам фактараў:

павелічэннем колькасці гарадскога насельніцтва,

аўтаматызацыяй і механізацыяй працы,

павелічэннем ролі сродкаў камунікацыі (гаджэтаў).

Асноўныя меры прафілактыкі гіпадынаміі:

штодзённая фізічная актыўнасць (ранішняя зарадка, заняткі спортам);

павелічэнне часу на хадзьбу**: па лесвіцы (замест ліфта), некалькі прыпынкаў (замест паездак у транспарце),

прагулкі на свежым паветры (не менш як паўгадзіны ў дзень);

чаргаванне разумовай і фізічнай нагрузак.

*Гіпадынамія - парушэнне функцый арганізма (апорна-рухальнага апарату, кровазвароту, дыхання, стрававання), выкліканае сядзячым спосабам жыцця і абмежаваннем рухальнай актыўнасці.

**Уплыў хадзьбы на арганізм чалавека: 3 мін - зніжаецца крывяны ціск; 15 мін - зніжаецца ўзровень цукру ў крыві; 30 мін - дапамагае знізіць вагу (пры хуткім тэмпе).

Крыніцы: адкрытыя крыніцы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі