
Юбілейная Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш (ММКВК):
22-26 сакавіка, Мінск, пр.Пераможцаў, 14.
Слоган ХХХ ММКВК - "Свет кнігі без меж".
Краіна - пачэсны госць форуму - Расійская Федэрацыя.
Асноўная тэматыка мерапрыемстваў выстаўкі і Нацыянальнага стэнда Беларусі прысвечана Году міру і стварэння.
Праграма выстаўкі-кірмашу:
- прэзентацыя праекта "Генацыд беларускага народа" (22 сакавіка, у дзень памяці Хатынскай трагедыі),
- міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час",
- фінал трэцяга літаратурнага стартапа LitUP;
- узнагароджанне пераможцаў 62-га конкурсу "Мастацтва кнігі",
- творчыя сустрэчы, прэзентацыі кніг і праектаў, аўтограф-сесіі,
- выстаўка кніг, выдадзеных у Беларусі ў 2022 годзе,
- работа тэматычных пляцовак:
"Адукацыйны квартал" (з прадстаўленнем вучэбнай, адукацыйнай літаратуры),
"Міжнародны квартал" (з прадстаўленнем замежнай літаратуры);
- паэтычны аўтобус, дзіцячая пляцоўка.
Для даведкі
Кнігавыданне ў Беларусі ў 2022 годзе:
- выдадзена 8586 кніг і брашур агульным тыражом 20,13 млн экзэмпляраў,
- для дзяцей і юнацтва выдадзена 564 кнігі агульным тыражом 1495,7 тыс. экзэмпляраў.
Крыніца: Міністэрства інфармацыі.