Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
17 лістапада 2019, 15:08

Лукашэнка: свет глабальны, усе перамяшчаюцца, і сілай людзей не ўтрымаеш

17 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на адно з пытанняў журналістаў на выбарчым участку, адзначыў глабальнасць сучаснага свету і працэсаў, якія адбываюцца ў ім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што цяпер практычна не існуе сцен і бар'ераў для перамяшчэння і стасункаў людзей. Няправільна перашкаджаць, калі хто-небудзь жадае паехаць на работу за мяжу, у некаторых сферах, як навука, без міжнародных кантактаў наогул немагчыма развівацца, канстатаваў ён.

Аляксандр Лукашэнка прывёў у якасці прыкладу навіны аб тым, што ў Польшчы актыўна прымаюць на работу ўрачоў з-за мяжы. "Нядаўна самі польскія ўрачы абурыліся, што іншаземцаў шмат прыязджае. Палічылі. Аказваецца, там слёзы - каля 200 беларускіх урачоў з сярэдняга персаналу туды паехалі. А колькі вярнуліся...", - заўважыў Прэзідэнт.

"Свет такі цяпер. Свет глабальны. Усе перамяшчаюцца туды-сюды. Сілай не ўтрымаеш", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі