Інавацыйнае развіццё цяжка ўявіць без рызыкоўных навуковых ідэй. Высокія тэхналогіі можна смела назваць будучым эканомікі, аднак іх фінансаванне не заўсёда апраўдана. Падушкай бяспекі ў такіх выпадках выступаюць венчурныя інвестыцыі. Аб іх перавагах, першых беларускіх венчурных праектах і новых стымулах для развіцця венчурнай дзейнасці ў інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА расказаў выконваючы абавязкі дырэктара Беларускага інавацыйнага фонду Уладзімір Нядзілька.
- Уладзімір Іосіфавіч, венчурны капітал для нашай краіны - паняцце новае. Беларусь ужо зрабіла першыя крокі для запуску венчурных праектаў, сфарміраваўшы нарматыўна-прававую базу і стварыўшы агенцтва венчурных інвестыцый. Як вы ацэньваеце першыя вынікі гэтай дзейнасці?
- Гэта канкрэтныя праекты. Іх пакуль няшмат - усяго тры, аднак мы разлічваем, што ў будучым дзякуючы іх выкананню ў эканоміку краіны паступяць значныя грашовыя ўліванні. Размова ідзе аб праектах па некалькіх напрамках. Першы прадугледжвае стварэнне буйной вытворчасці оптыка-электроннай тэхнікі. Другі - сучаснай вытворчасці будаўнічых матэрыялаў з палепшанымі якаснымі характарыстыкамі па цеплаправоднасці, трываласці, устойлівасці да розных відаў нагрузак і неспрыяльных кліматычных умоў. Дзякуючы трэцяму праекту ў краіне з'явіцца высокатэхналагічная навукаёмістая вытворчасць лекавых прэпаратаў рознага прызначэння. На кожнай з гэтых вытворчасцей будуць прымяняцца толькі самыя перадавыя інавацыйныя тэхналогіі. Інвестыцыі ў гэтыя праекты ацэньваюцца прыкладна ў $3 млн. Плануецца, што ў выпадку паспяховай рэалізацыі намечаных планаў гэтыя затраты цалкам акупяцца і прынясуць немалыя даходы.
Трэба ўлічваць, што мы толькі ў пачатку шляху і той узровень венчурнай дзейнасці, які мы цяпер маем, вядома ж, далёка не завершаная канструкцыя.
- У чым прынцыповае адрозненне беларускіх механізмаў венчурнага фінансавання ад замежных? Ці павінны нашы прадпрыемствы, якія прыцягваюць такія сродкі, вяртаць іх дзяржаве?
- Венчурнае фінансаванне звязана ў першую чаргу з рызыкай, паколькі прадугледжвае ўкладанне сродкаў пад уласную адказнасць прадпрыемстваў, кампаній або іх упаўнаважанай асобы. У беларускім заканадаўстве паняцця рызыкі пакуль няма. І ў гэтым галоўнае адрозненне нашай сістэмы. Беларускія прадпрыемствы павінны браць на сябе абавязацельствы вярнуць узятыя пад праект сродкі.
Функцыі інстытута, які ажыццяўляе фінансаванне венчурных праектаў, выконвае наш фонд. Мы накіроўваем сродкі на праекты, якія фактычна пачынаюцца з распрацоўкі і завяршаюцца асваеннем сродкаў з далейшым выхадам на серыйную вытворчасць. Грошы пры гэтым выдзяляюцца без закладу і без паручыцельства. На такія праекты патрабуецца недзе два-тры гады, таму хуткай аддачы ад іх чакаць не варта. Тыя праекты, якія ідуць цяпер праз Белінфонд, можна лічыць аналагамі венчурных, хоць і не ў класічным варыянце.
Наша заканадаўства пакуль не дае нам права рызыкаваць грашыма. За мяжой рызыкоўныя праекты не прадугледжваюць поўнага вяртання сродкаў. Рызыка ў гэтым выпадку вельмі вялікая, але калі хоць адзін з некалькіх венчурных праектаў акупляецца, гэта пакрывае ўсе расходы. Думаю, што ў будучым і мы да гэтага прыйдзем. У законапраекце "Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці", які ў бліжэйшы час плануецца прыняць, ужо прадугледжана паняцце рызыкі ў інавацыйнай дзейнасці.
Праекты, звязаныя з распрацоўкамі і даследаваннямі, безумоўна, часта больш рызыкоўныя, але яны даюць і большы вынік. Трэба разумець: чым менш ты рызыкуеш, тым менш заробіш. Венчурная дзейнасць атрымала развіццё за мяжой дзякуючы здольнасці замежных экспертаў дасведчана прагназаваць поспех высокатэхналагічных праектаў, пралічваць ход іх выканання. Яшчэ раз падкрэслю: венчурны фонд укладвае сродкі ў дзясяткі і нават сотні праектаў. Поўную аддачу прыносіць толькі адзін-два, аднак яны даюць такі прыбытак, які значна пакрывае расходы.
- Якія навукова-тэхналагічныя напрамкі, на ваш погляд, найбольш прывабныя для венчурнага бізнесу ў Беларусі?
- Сусветная практыка паказала, што найбольш папулярнымі для венчурнага фінансавання сталі праекты ў будаўніцтве, гандлі, а толькі затым у прамысловасці, мікраэлектроніцы, сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
У нас сітуацыя крыху іншая. Вызначаючы, які з венчурных праектаў запусціць, Белінфонд у пэўнай ступені абмежаваны ў сваім выбары, паколькі наша галоўная задача - даць штуршок развіццю высокатэхналагічных навукаёмістых навуковых сектараў. Таму праекты ў галіне нерухомай маёмасці, будаўніцтве і некаторых іншых напрамках нам не падыходзяць. Прыярытэт для нас - гэта прамысловасць, энергетыка, высокія тэхналогіі.
- А ці дастаткова ў Беларусі прарыўных тэхналогій для развіцця венчурных праектаў?
- У гэтым пытанні на першы план выходзіць прыбытковасць і эфектыўнасць праекта. Адбор вядзецца не па нацыянальнай прыкмеце - бізнес ёсць бізнес. Калі ёсць добрыя замежныя тэхналогіі, здольныя прынесці высокія даходы, вядома, іх ніхто не будзе ігнараваць. У Беларусі таксама нямала перспектыўных інавацый. Цяпер, напрыклад, мы аналізуем праекты, пададзеныя на другі рэспубліканскі інавацыйны конкурс. Іх некалькі дзясяткаў, многія з іх здаюцца вельмі дастойнымі і эканамічна выгаднымі. Такім чынам, выбар у нашых прадпрыемстваў ёсць.
- Ці цікавыя беларускія венчурныя праекты замежным інвестарам? З кампаніямі з якіх краін вядуцца перагаворы аб супрацоўніцтве?
- Перагаворы прайшлі з дзелавымі коламі Аўстрыі, Францыі, Расіі і Казахстана. Аднак канкрэтных вынікаў яны, на жаль, не прынеслі. Думаю, пакуль у нашай краіне не пачне працаваць фондавы рынак, аб сур'ёзным партнёрстве з замежнымі інвестарамі ў гэтай сферы гаварыць рана.
Гэты рынак фармальна ёсць, біржа ёсць, але няма сур'ёзнага абароту каштоўных папер. І такі напрамак венчурнага інвесціравання як беззваротнае ўкладанне сродкаў з далейшым выхадам з праекта шляхам продажу сваёй долі акцый у нас сёння, наогул, цяжка рэалізуецца. А задача нашага фонду не ў тым, каб укласці і жыць на дывідэнды. Сродкі павінны вяртацца і зноў укладвацца, працаваць.
Цяпер рыхтуецца праект указа, які пашырыць магчымасці для венчурнай дзейнасці ў Беларусі. Вырасце колькасць функцый Белінфонду. Такім чынам, мы паступова, крок за крокам рыхтуем поле для больш дынамічнага венчурнага развіцця, у тым ліку прыцягнення ў гэту галіну інвестараў, якімі могуць выступаць буйныя кампаніі і банкі.
- Беларусь ініцыірала стварэнне сумеснага з Расіяй і Казахстанам венчурнага фонду. Калі ён пачне працаваць?
- Чакаецца, што да канца гэтага года фонд будзе створаны. Ён будзе размяшчацца ў Расіі. Плануецца, што ўжо ў наступным годзе фонд пачне работу. Мы зацікаўлены ў паскарэнні праекта з тым, каб хутчэй аб'явіць першы конкурс і пачаць адбор лепшых праектаў. Дарэчы, за кошт сродкаў фонду будуць выконвацца перш за ўсё сумесныя праекты трох краін. Ёсць напрамкі, якія выгадна развіваць у кааперацыі, напрыклад, у энергазберажэнні.
Што датычыцца фарміравання нарматыўна-прававой базы, якая забяспечвае работу сумеснага фонду, то тут за ўзор бярэцца расійскі вопыт. У Расіі падыходы па гэтых пытаннях добра напрацаваны, і мы будзем фарміраваць адзіную нарматыўную базу з улікам ведаў нашых калег.
- У большасці краін свету венчурнае інвесціраванне служыць інструментам для развіцця перш за ўсё малога прадпрымальніцтва. У нашай краіне прыярытэт пакуль у дзяржпрадпрыемстваў. Ці будзе Беларусь імкнуцца да балансу інтарэсаў арганізацый дзяржсектара і малога і сярэдняга бізнесу?
- Я, мабыць, не пагаджуся з вашым сцвярджэннем. У нас для ўсіх жадаючых займацца венчурнай дзейнасцю ўмовы аднолькавыя. І для дзяржпрадпрыемстваў, і для бізнесу адны і тыя ж формы падачы дакументаў, адзін і той жа падыход у праходжанні экспертызы. Адзіная розніца заключаецца ў тым, што прыватныя кампаніі і фірмы абавязкова павінны знайсці дзяржзаказчыка, перш чым пачаць выкананне венчурнага праекта. Яны могуць звярнуцца ў Міністэрства прамысловасці або Мінгарвыканкам і там вырашыць гэта пытанне.
- Ці стане стымулам для развіцця венчурных праектаў інавацыйна-інвестыцыйны банк, які плануецца стварыць у Беларусі ў бліжэйшыя пяць гадоў?
- Калі банк будзе створаны і будзе арыентаваны на фінансаванне венчурнай дзейнасці, то такія стымулы, безумоўна, з'явяцца. Але трэба разумець, што любы банк, у тым ліку інавацыйна-інвестыцыйны, павінен штосьці зарабляць на выдаваемых крэдытных рэсурсах. Банкіры не маюць права рызыкаваць. Таму ўмовы атрымання сродкаў прадпрыемствамі, занятымі венчурнымі праектамі, тут будуць крыху больш жорсткія, чым, напрыклад, у Белінфонду.
У цэлым пытанне гэта складанае. Наша краіна даволі малая па памерах, і ствараць у ёй некалькі разнапланавых інстытутаў, якія маглі б займацца фінансаваннем венчурных праектаў, на мой погляд, немэтазгодна.
- За мяжой развіваць венчурнае фінансаванне дапамагаюць не толькі буйныя бізнесмены, але і вядомыя спартсмены, зоркі эстрады і кіно. Ці рэальная такая дапамога з боку беларускіх прадстаўнікоў культуры і спорту?
- Чаму б і не? Рэальны іх удзел, напрыклад у рэкламе нейкіх венчурных праектаў. Актыўна маглі б падключыцца да іх выканання, вядома ж, і буйныя бізнесмены, аднак спачатку трэба іх у гэтым зацікавіць.
- Што, на ваш погляд, варта зрабіць для таго, каб венчурны бізнес у Беларусі ператварыўся з асобных праектаў у канкурэнтаздольную індустрыю?
- Трэба рухацца ў гэтым напрамку, нягледзячы на існуючыя сёння эканамічныя цяжкасці. Бо мы пачалі ўжо ствараць пэўны зачын для таго, каб венчурныя праекты сталі акупнымі і прыбытковымі. Дзейнасць Белінфонду ў гэтай галіне выступае эфектыўным інструментам для развіцця інавацыйнай дзейнасці. Ідэя стварэння фонду, які падтрымліваў бы інавацыйныя праекты на льготных умовах, узята Беларуссю за мяжой, але рэалізавана з улікам нацыянальных асаблівасцей. Упэўнены, што ў будучым нам удасца сфарміраваць паспяховую венчурную мадэль, якая стане апорай для эканомікі краіны.
Вольга БЯЛЯЎСКАЯ,
БЕЛТА.