Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
12 ліпеня 2025, 12:47

Уступная кампанія. Паступленне ў ВНУ

Уступная кампанія. Паступленне ў ВНУ 12 ліпеня стартуе асноўны этап уступнай кампаніі - прыём дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі Беларусі (на агульных падставах па выніках ЦЭ і ЦТ).

Паступленне на бюджэт:

прыём дакументаў - з 12 па 17 ліпеня;
правядзенне ўнутраных уступных экзаменаў - з 18 па 25 ліпеня;
залічэнне на навучанне - па 27 ліпеня;
дадатковы набор - з 28 па 29 ліпеня.

Паступленне на платнае навучанне:

прыём дакументаў (здаюць унутраныя іспыты) - з 12 па 17 ліпеня;
прыём дакументаў (не здаюць унутраныя іспыты) - з 12 па 1 жніўня;
залічэнне на навучанне - па 3 жніўня.

У Беларусі ўстаноўлены кантрольныя лічбы прыёму ў ВНУ:

31,8 тыс. студэнтаў бюджэтнай формы навучання;
16,4 тыс. студэнтаў платнай формы навучання.

Заўв. Для сельскагаспадарчых спецыяльнасцей (дзённая форма) і асобных спецыяльнасцей "сілавога блока" ўстаноўлены іншыя тэрміны паступлення.

Крыніца: Міністэрства адукацыі
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі