У Беларусі рэалізуецца Нацыянальная стратэгія па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі (ЦКА) і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі (ДМР) да 2035 года, дзякуючы якой плануецца значна пашырыць і мадэрнізаваць сістэму раздзельнага збору і сартавання ЦКА і ДМР.
У 2022 годзе ўтварылася 3,79 млн т ЦКА, сабрана (нарыхтавана) 792,2 тыс. т другасных матэрыяльных рэсурсаў*.
Узровень выкарыстання ЦКА ў 2022 годзе склаў 35,84% (у 2021 годзе - 30,3%).
З 2010 па 2021 год аб'ёмы збору ДМР павялічыліся практычна ў 2,5 раза, узровень выкарыстання ЦКА - больш як у 3 разы.
У далейшым узровень выкарыстання ЦКА павінен скласці:
да 2025 года - 64%,
да 2030 года - да 70%,
да 2035-га - да 90%".
Што ў сметніку ў гараджаніна:
25% - арганіка,
15% - папера і кардон,
10% - палімерныя адходы,
7% - шкло,
6% - патэнцыяльна небяспечныя адходы (медыцынскія, астаткі са шкодным змесцівам, аэразольныя балоны),
5% - драўніна,
3% - тэтрапак,
3% - тэкстыль,
10% - змешаныя адходы.
* Згодна з папярэднімі данымі.
Крыніца: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, адкрытыя крыніцы.
