Скрыншот відэа КХЛ
22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Поўначсталі" Аляксандр Скарэнаў прадоўжыў рэзультатыўную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У матчы супраць "Сочы" чарапавецкі клуб адыграўся з ліку 2:4 і атрымаў перамогу ў авертайме - 5:4. Скарэнаў аддаў галявую перадачу ў першай рэзультатыўнай атацы "Поўначсталі", таксама беларус аднойчы паразіў чужыя вароты, але яго шайба была адменена. Аляксандр набраў ачкі ў трэцім паядынку запар, за 49 гульняў сезона форвард нашай нацыянальнай зборнай зарабіў 30 (13+17) балаў.
У стартавым складзе "Поўначсталі" на матч з сочынцамі выйшаў Канстанцін Шостак - беларускі галкіпер прапусціў тры шайбы пасля чатырох кідкоў і быў заменены ў другім перыядзе. Чарапавецкі клуб лідзіруе ў Заходняй канферэнцыі, абыходзячы на адно ачко "Лакаматыў" і на тры балы - мінскае "Дынама".-0-