Сцяг Чацвер, 12 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 студзеня 2026, 10:48

Мінсельгасхарч: 80 працэнтаў малака атрымліваюць на сучасных комплексах

Фота з архіва
Фота з архіва
22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў вытворчасці малака робіцца акцэнт на павышэнні эфектыўнасці за кошт тэхналогій, а не за кошт павелічэння колькасці персаналу. Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў на з'ездзе Нацыянальнага саюза вытворцаў малака ў Маскве, паведамляе БЕЛТА.

"Трэба ўсё рабіць узважана, правільна. Мы, Беларусь і Расія, павінны быць у адзіным рынку вытворчасці, перапрацоўкі малака. Як сказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, літаральна ў мінулым годзе, калі ў Мінску праводзіўся саміт краін ЕАЭС, не трэба адзін аднаго даганяць, мы павінны адзін аднаго дапаўняць. Мы сапраўды павінны ўзважана, мудра падыходзіць да тых рашэнняў, якія прымаюцца сёння і будуць рэалізоўвацца на далейшую перспектыву, - павінны думаць наперад на 5 або 10 гадоў для таго, каб не рабіць глабальных памылак", - адзначыў Юрый Горлаў.

Ён таксама расказаў, што ў Беларусі ўся прадукцыя рэалізуецца з прыбыткам (рэнтабельнасць вытворчасці малака - 26 працэнтаў, перапрацоўкі - 11 працэнтаў), штогод будуюцца і рэканструююцца дзясяткі малочнатаварных комплексаў (у 2025 годзе - 83 аб'екты). У 2025 годзе выраблена 9 млн т малака (+5,3 працэнта да 2024 года). Дарэчы, 80 працэнтаў малака ўжо атрымліваюць на сучасных комплексах. Акрамя таго, укараняюцца рабатызаваныя сістэм даення (распрацаваны беларускі даільны робат), сродкі малой механізацыі замяняюць работу дзясяткаў работнікаў. У краіне робіцца акцэнт на павышэнні эфектыўнасці за кошт тэхналогій, а не павелічэнні колькасці персаналу. Развіваецца вытворчасць інавацыйнай прадукцыі: высокабялковыя канцэнтраты, лактаферын, безлактозныя прадукты, хуткарастваральнае малако. Экспарт арыентаваны на трэція краіны: Афрыка, Азія, Кітай. Плануецца пашырэнне магутнасцей па вытворчасці прадуктаў дзіцячага харчавання (з 7 тыс. т да 12 тыс. т у год).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі