Сцяг Аўторак, 17 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
15 студзеня 2026, 10:37

У Беларусі павялічаны памер сямейнага капіталу

У Беларусі павялічаны памер сямейнага капіталу У Беларусі за ўвесь перыяд рэалізацыі праграмы "Сямейны капітал" з 2015 года адкрыта больш за 151,2 тыс. укладаў*.

Сямейны капітал назначаецца сем'ям, у якіх нарадзілася (усыноўлена, удачарона) трэцяе або наступнае дзіця**.  

Кожнае чацвёртае дзіця ў краіне нараджаецца ў шматдзетнай сям'і.

Памер сямейнага капіталу падлягае штогадовай індэксацыі.

З 1 студзеня па 31 снежня 2026 года яго памер складае Br35 505. У параўнанні з мінулым годам ён павялічыўся на 6,7% (на Br2230).

Дынаміка росту сямейнага капіталу:

2021 год - Br23 737,5,
2022 год - Br25 995,
2023 год - Br29 950,
2024 год - Br31 480,
2025 год - Br33 275,
2026 год - Br35 505.

На датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 101 650 заяў. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў - 81 495, на атрыманне медыцынскіх паслуг - 11 083, на атрыманне адукацыі - 9065, на набыццё тавараў для інвалідаў - 7. Прынята 98 649 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу.

Для даведкі:

Сямейны капітал уведзены з 1 студзеня 2015 года ўказам №572 ад 9 снежня 2014 года "Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей". Праграма прадоўжана да канца 2029 года.

У Беларусі больш за 120 тыс. шматдзетных сем'яў. За апошнія 10 гадоў іх колькасць вырасла на 70%.

*На 01.01.2026 г.

*Прадастаўленне сямейнага капіталу ажыццяўляецца ў памеры, дзеючым на дату нараджэння дзіцяці, а ў выпадку ўсынаўлення (удачарэння) - на дату ўступлення ў сілу рашэння суда аб прыняцці дзіцяці ў сям'ю.

Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі