Сцяг Чацвер, 12 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 студзеня 2026, 09:00

"У вашых руках аўтарытэт Беларусі". Лукашэнка павіншаваў дыпламатаў з прафесійным святам

Фота з архіва
Фота з архіва
22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў дыпламатычнай службы з прафесійным святам - Днём дыпламатычнага работніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вы выбралі справай свайго жыцця служэнне роднай Беларусі шляхам абароны і пашырэння яе нацыянальных інтарэсаў на міжнароднай арэне. Айчынная дыпламатыя за сваю больш як 100-гадовую гісторыю ўзяла самае лепшае ад некалькіх пакаленняў папярэднікаў і ўпэўнена будуе сваю работу на прынцыпах павагі і раўнапраўнага дыялогу з усімі дзяржавамі, умацавання дружбы і ўзаемавыгаднага партнёрства паміж народамі", - адзначаецца ў віншаванні.

"Сёння, у найскладанейшых геапалітычных умовах, у вашых руках аўтарытэт Беларусі як паўнапраўнага ўдзельніка лёсавызначальных сусветных працэсаў, што ўскладае на супрацоўнікаў сістэмы Міністэрства замежных спраў асаблівую адказнасць. Упэўнены, вы з гонарам і шчырай самааддачай прадоўжыце рабіць усё, што ад вас залежыць, для ўмацавання суверэнітэту нашай дзяржавы, павышэння рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі на гэтым пераломным этапе гісторыі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам дыпламатычнай службы моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і надзейнага сямейнага тылу.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі