Сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур* праводзіцца ва ўсіх рэгіёнах краіны. Давядзецца засеяць 572,6 тыс. га. Тэхнічныя магчымасці дазваляюць правесці сяўбу ранніх культур за 12-15 дзён. Агульная плошча яравога палетка - больш за 2,3 млн га (звыш 40% ворных зямель).
Кукуруза зойме каля 1,3 млн га, з іх 376 тыс. га - на зерне.
У 2026 годзе перад аграрыямі Беларусі стаіць задача сабраць 11,5 млн т збожжа.
*Акрамя кукурузы, грэчкі і проса.
Крыніца: Мінсельгасхарч.
