23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі сёння інспектаваў ход пасяўной кампаніі. З паветра. У цэнтры ўвагі Аляксандра Лукашэнкі - Мінская вобласць. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На сённяшні дзень у сталічным рэгіёне выканана каля 40 працэнтаў работ ад запланаванага аб'ёму сяўбы. Агульны стан спраў і якасць работ сёння праінспектаваў кіраўнік дзяржавы з борта верталёта.
У цэлым серыя вялікіх мерапрыемстваў, прысвечаных важнейшай тэме - рэгіянальнаму развіццю, - у графіку Прэзідэнта прадаўжаецца. У бліжэйшы час у Гомельскай вобласці на прыкладзе Мазырскай арганізацыі на семінар-нараду асобна будзе вынесена тэма работы аграсэрвісаў у краіне і падрыхтоўка тэхнікі да палявых работ. Таксама кіраўнік дзяржавы паглядзіць ход рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у асобных раёнах, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі мерапрыемстваў дзяржпраграмы развіцця Прыпяцкага Палесся на 2025-2030 гады.
Вынікі вялікай камандзіроўкі на Гомельшчыну, а таксама праведзеныя раней мерапрыемствы і даклады па розных пытаннях рэгіянальнага характару стануць у тым ліку асновай для фарміравання парадку дня яшчэ аднаго маючага адбыцца вялікага мерапрыемства ў Прэзідэнта. На нарадзе "Адзін раён - адзін праект" трэба сур'ёзна абмеркаваць перспектывы развіцця беларускіх рэгіёнаў.-0-