4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уборка цукровых буракоў пачалася ў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
"У гэтым годзе цукровыя буракі неабходна ўбраць з 97,9 тыс. га. Уборку пачалі ўжо Гродзенская і Мінская вобласці, астатнія рэгіёны пачнуць у бліжэйшыя дні", - сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Андрэй Занеўскі.
Паводле даных на 4 верасня, цукровыя буракі ўбраны з 2,73 тыс. га, што складае 2,78 працэнта агульнай плошчы. У Гродзенскай вобласці ўбрана 1,42 тыс. га (4,26 працэнта ад плана), у Мінскай - 1,31 тыс. га (3,43 працэнта ад плана).
Усяго па краіне накапана 114,6 тыс. т цукровых буракоў пры сярэдняй ураджайнасці 420,4 ц/га. На буракапрыёмныя пункты вывезена 69,2 тыс. т. Прададзена 33,6 тыс. т цукровых буракоў у лік дзяржзаказу (1,61 працэнта да плана).
Цукрыстасць буракоў складае 14,99 працэнта.-0-