Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 студзеня 2024, 15:42

У Беларусі ўносіцца шэраг змяненняў у заканадаўства аб меліярацыі зямель

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апублікаваны закон Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2023 года нумар 331-З, якім уносяцца змяненні ў закон ад 23 ліпеня 2008 года нумар 423-З "Аб меліярацыі зямель" (закон нумар 331-З), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Законам нумар 331-З, у прыватнасці, дапоўнены віды работ, якія адносяцца да культуртэхнічнай меліярацыі зямель, такімі пазіцыямі як засыпка паніжэнняў, вадазборных варонак, раскрыццё паніжэнняў з уладкаваннем каналаў-асушальнікаў, дрэнажных сістэм, калодзежаў, вусцяў дрэнажных сістэм, падчыстка меліярацыйных каналаў, якія забяспечваюць узроўневы (водны) рэжым на ўчастках правядзення культуртэхнічнай меліярацыі.

Акрамя таго, удасканалены падыходы адносна планавання меліярацыі зямель. У частцы ўдакладнення крыніц фінансавання меліярацыйных мерапрыемстваў замацавана магчымасць правядзення меліярацыі сельскагаспадарчых зямель сельскагаспадарчага прызначэння за кошт сродкаў бюджэту і дзяржаўных пазабюджэтных фондаў.

Дакументам таксама прадугледжана стварэнне дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы ў галіне меліярацыі зямель у мэтах вядзення дзяржаўнага ўліку меліярацыйных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў, атрымання дакладнай інфармацыі (звестак) аб іх стане, планавання і кантролю эксплуатацыі (абслугоўвання), будаўніцтва меліярацыйных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў з выкарыстаннем геаінфармацыйных сістэм (тэхналогій).

Гэта сістэма ўключае: рэестры меліярацыйных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў; звесткі аб актуальным стане меліярацыйных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў; звесткі аб праведзеных мерапрыемствах на меліярацыйных сістэмах і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаваннях; інструменты выбаркі і аналізу элементаў рэестраў меліярацыйных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў; іншыя дзяржаўныя інфармацыйныя рэсурсы, створаныя ў мэтах інфармацыйнага забеспячэння меліярацыйных мерапрыемстваў.

Парадак стварэння, абслугоўвання і выкарыстання дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы ў галіне меліярацыі зямель устанаўліваецца ўрадам.

Асноўныя палажэнні закона нумар 331-З уступаюць у сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі