Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 лістапада 2021, 18:14

Цэнтрабанкі Беларусі і РФ абмеркавалі рэалізацыю грашова-крэдытнай палітыкі і саюзных праграм

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння разгледжаны на пасяджэнні Міжбанкаўскага валютнага савета Нацыянальнага банка Беларусі і Цэнтральнага банка РФ, якое прайшло ў Маскве з удзелам старшыні праўлення Нацбанка Беларусі Паўла Калаура і старшыні Банка Расіі Эльвіры Набіулінай, іншых прадстаўнікоў цэнтральных банкаў дзвюх краін, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Удзельнікі сустрэчы разгледзелі эканамічную сітуацыю і ход рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў Беларусі і Расіі ў 2021 годзе, абмеркавалі галоўныя прынцыпы і важнейшыя параметры Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі і Асноўных напрамкаў адзінай дзяржаўнай грашова-крэдытнай палітыкі РФ на 2022 год.

Таксама на пасяджэнні ішла размова аб арганізацыі дзейнасці рабочай групы па пытаннях міжбанкаўскага двухбаковага супрацоўніцтва, сфарміраванай з прадстаўнікоў цэнтральных банкаў дзвюх краін для рэгулярнага ўзаемадзеяння ў мэтах вырашэння актуальных задач, у тым ліку рэалізацыі саюзных праграм, зацверджаных на Вышэйшым дзяржаўным савеце Саюзнай дзяржавы 4 лістапада 2021 года.

Міжбанкаўскі валютны савет Нацыянальнага банка Беларусі і Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі створаны ў лістападзе 1999 года. Асноўныя задачы савета - падрыхтоўка міждзяржаўных пагадненняў у галіне банкаўскай дзейнасці, уніфікацыя нарматыўна-рэгулятыўнай базы фінансавай і банкаўскай сфер для стварэння роўных умоў суб'ектам гаспадарання дзвюх краін, падрыхтоўка рэкамендацый па распрацоўцы і рэалізацыі каардынаванай грашова-крэдытнай і валютнай палітыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі