Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 кастрычніка 2022, 14:24

Рост прамысловай вытворчасці, экспарту і інвестразвіццё. Галоўчанка аб задачах на 2023 год

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка абазначыў асноўныя задачы на 2023 год у час інфармавання прадстаўнікоў сілавога блока па пытаннях ваенна-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай абстаноўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ва ўрадзе завяршаецца работа па падрыхтоўцы прагнозных дакументаў на 2023 год. "Асноўныя задачы - прырост прамысловай вытворчасці, нарошчванне экспарту, а таксама інвестыцыйнае развіццё. У прыватнасці, запланаваны да рэалізацыі доўгатэрміновыя інфраструктурныя праекты на Br8 млрд - школы, бальніцы, спартзалы, дарогі і г.д. Будуць рэалізоўвацца інвестпраекты па даручэнні кіраўніка дзяржавы "Адзін раён - адзін праект" - 129 вытворчых праектаў агульным коштам больш за Br4 млрд. Акрамя таго, больш за 50 імпартазамяшчальных праектаў - гэта больш як Br5 млрд", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, санкцыйны ўдар беларуская эканоміка вытрымала і перайшла ў мабілізацыйны рэжым. Мэта апанентаў не дасягнута. Пры гэтым наперадзе яшчэ шмат няпростай работы. "Відавочна, націск будзе нарастаць. Але Захад збянтэжаны, што меры ні ў адносінах да Расіі, ні ў адносінах да Беларусі не прыводзяць да таго выніку, які быў задуманы. І сур'ёзны санкцыйны патэнцыял Захаду ў прынцыпе вычарпаны. Вядома, унутраныя складанасці таксама ёсць. Сярод іх інфляцыя, невялікае зніжэнне ўзроўню рэальных даходаў насельніцтва, усё яшчэ адносна высокія стаўкі па крэдытах і гэтак далей. Але гэта таксама плата за незалежнасць", - адзначыў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі