Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 снежня 2020, 10:22

"Прамагралізінг" і МТЗ распрацавалі праграму для выгаднай закупкі тэхнікі завода

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод і ААТ "Прамагралізінг" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, у рамках якога запушчана новая партнёрская лізінгавая праграма "Дзелавое рашэнне: МТЗ", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе завода.

Праграма прадастаўляе юрыдычным асобам магчымасць набыцця ў лізінг усяго спектра тэхнікі Мінскага трактарнага завода на выгадных умовах.

"Лізінгаатрымальнікі могуць набыць трактары, спецтэхніку і лясныя машыны, а таксама розныя агрэгаты вытворчасці ААТ "МТЗ" з дапамогай фінансавых паслуг ААТ "Прамагралізінг" з лізінгавай стаўкай ад 9 працэнтаў тэрмінам лізінгу не меншым за 24 і не большым за 60 месяцаў і авансавым плацяжом ад 10 працэнтаў", - растлумачылі ў прэс-службе.

Як адзначылі на прадпрыемстве, лізінг дае магчымасць арганізацыям, якія не маюць магчымасці хутка абнавіць вытворчыя фонды за кошт уласных сродкаў, атрымаць новую тэхніку і абсталяванне з мінімальнымі ўкладаннямі.

"Паміж Мінскім трактарным заводам і ААТ "Прамагралізінг" склаліся стабільныя і надзейныя партнёрскія адносіны, якія даюць магчымасць абедзвюм кампаніям ажыццяўляць эфектыўную работу па пашырэнні як тэхнікі МТЗ, так і фінансавых паслуг ААТ "Прамагралізінг" на нацыянальны і міжнародныя рынкі", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Мінскі трактарны завод - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце. У склад холдынга акрамя МТЗ уваходзяць дзесяць прадпрыемстваў, створана 25 зборачных вытворчасцей за мяжой. На вытворчасці працуюць больш за 16 тыс. чалавек, прадукцыя прадстаўлена на рынках больш як 60 дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі