Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 студзеня 2024, 17:15

Прадукцыя цукровай галіны забяспечыла чвэрць экспарту БУТБ у сегменце АПК

Фота з архіва
Фота з архіва
8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля чвэрці ад агульнай сумы здзелак па экспарце прадукцыі аграпрамысловага комплексу, заключаных у 2023 годзе на Беларускай універсальнай таварнай біржы, прыпала на прадукцыю айчынных цукровых заводаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Значная ўдзельная вага гэтай групы тавараў у знешнегандлёвым абароце БУТБ звязана з ростам аб’ёмаў рэалізацыі на біржавых таргах цукру і пабочных прадуктаў яго вытворчасці. У прыватнасці, пастаўкі белага цукру-пяску за мяжу павялічыліся ў параўнанні з 2022 годам у 2,5 раза - да 26 тыс. т, а цукровабурачных жамерынаў і мелесу - на 63 працэнты, да 157 тыс. т.

У мінулым годзе асноўнымі пакупнікамі цукру на біржавой пляцоўцы былі кампаніі з Цэнтральнай Азіі і Еўропы. Пры гэтым лідарам па аб’ёме здзелак стаў Казахстан. На рынак гэтай краіны было рэалізавана 10,4 тыс. т цукру, што на 33 працэнты больш, чым у 2022 годзе. "Рост экспартных продажаў абумоўлены не толькі добрым ураджаем цукровых буракоў, але і істотным пашырэннем пула пастаянных пакупнікоў. Так, калі ў 2022 годзе цукар на біржы рэгулярна набывалі 4 замежныя кампаніі, то ў 2023 годзе іх стала 11. Аналагічная карціна назіралася і з экспартам цукровабурачных жамерынаў і мелесу, якія пераважна рэалізуюцца ў краіны Еўрапейскага саюза. У 2023 годзе на біржавыя таргі ўдалося прыцягнуць 7 новых пакупнікоў з Польшчы, Латвіі, Літвы і Эстоніі, што і забяспечыла высокую дадатную дынаміку па гэтым таварным напрамку", - расказалі ў прэс-службе.

Па выніках 2023 года экспарт прадукцыі беларускіх сельгаспрадпрыемстваў праз БУТБ вырас у вартасным выражэнні на 65 працэнтаў - да $155 млн. У якасці пакупнікоў выступілі кампаніі з 15 краін, у тройку буйнейшых рынкаў збыту ўвайшлі Расія, Швейцарыя і Літва.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі