Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 снежня 2021, 18:41

МТЗ у студзені-лістападзе нарасціў экспарт на 28,4 працэнта

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт ААТ "МТЗ" у студзені-лістападзе павялічыўся на 28,4 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

"Усяго за мяжу было прададзена 33 074 адзінкі тэхнікі. Найбольш істотны тэмп росту паказалі краіны Паўднёва-Усходняй Азіі і Блізкага Усходу - 247,4 працэнта. Ільвіная доля паставак прыпала на Пакістан. Аб'ём экспарту ў краіны СНД павялічыўся на 53,1 працэнта, у тым ліку ў Расію - амаль на 10 працэнтаў. Выраслі продажы і на еўрапейскім рынку - на 10,2 працэнта", - расказалі ў прэс-службе.

У студзені-лістападзе Мінскі трактарны завод вырабіў больш за 30 тыс. адзінак тэхнікі. Такім чынам, прадпрыемства ўшчыльную наблізілася да аб'ёму вытворчасці ў памеры 35 тыс. машын у год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі