Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 студзеня 2024, 09:40

МПЗ растлумачыла, што неабходна зрабіць вытворцам сельгаспрадукцыі для пераходу на адзіны падатак 

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве па падатках і зборах растлумачылі, што неабходна зрабіць вытворцам сельгаспрадукцыі для пераходу на выплату адзінага падатку, паведамляе БЕЛТА.

"Арганізацыі, якія жадаюць перайсці з 1 студзеня 2024 года на выплату адзінага падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, павінны не пазней за 1 лютага 2024 года прадставіць у падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік паведамленне аб пераходзе на адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі па ўстаноўленай форме", - адзначылі ў МПЗ.

Пры неадпаведнасці за 2023 год працэнтнай долі (не менш як 50 працэнтаў выручкі павінна быць ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі) арганізацыі абавязаны спыніць прымяненне адзінага падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі з 1 студзеня 2024 года. Акрамя таго, ім неабходна вылічыць і выплаціць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі за 2023 год па стаўцы 3 працэнты, а таксама зямельны падатак па ўсіх аб’ектах падаткаабкладання гэтым падаткам і арэндную плату за зямлю па ўсіх зямельных участках за 2023 год.

Вылічаныя за 2023 год адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі па стаўцы 3 працэнты, зямельны падатак і арэндная плата за зямлю па ўсіх зямельных участках падлягаюць адлюстраванню ў адпаведных падатковых дэкларацыях (разліках), што прадстаўляюцца ў падатковыя органы не пазней за 22 студзеня 2024 года. Яны павінны быць выплачаны таксама не пазней за 22 студзеня 2024 года.-0- 

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі