Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 кастрычніка 2021, 15:21

Мадэрнізацыя прадпрыемстваў "Беллеспаперапрама" дала магчымасць стварыць 5 тыс. рабочых месцаў

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мадэрнізацыя прадпрыемстваў "Беллеспаперапрама" дала магчымасць стварыць каля 5 тыс. новых рабочых месцаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

"Арганізацыі канцэрна, нягледзячы на складанасці, звязаныя з пандэміяй каранавіруса, працуюць устойліва. У бягучым перыядзе імі выконваюцца ўсе планавыя параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця. Усе прадпрыемствы "Беллеспаперапрама", якія рэалізавалі інвестыцыйныя праекты па мадэрнізацыі і стварэнні новых вытворчасцей, у поўнай меры разлічваюцца па пазыках і крэдытах перад рэспубліканскім бюджэтам і банкамі. Дасягнутыя вынікі вытворчай дзейнасці арганізацый даюць магчымасць планамерна павялічваць заработную плату работнікам. Так, за студзень-верасень сярэднямесячная рэальная заработная плата па прадпрыемствах канцэрна вырасла больш як на 16 працэнтаў і склала Br1279", - расказалі ў прэс-службе.

За гады мадэрнізацыі на прадпрыемствах канцэрна створана каля 5 тыс. новых рабочых месцаў. Найбольшая колькасць рабочых месцаў створана за кошт будаўніцтва новых заводаў. "Адзін з апошніх прыкладаў - нядаўна ўведзены ў эксплуатацыю завод мелаваных і немелаваных відаў кардону на базе Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы". На новай вытворчасці працуюць ужо 509 чалавек і яшчэ 40 рабочых месцаў на гэты час на заводзе вакантныя. Патрабуюцца аператары, машыністы, тэхнолагі і шэраг іншых спецыялістаў з профільнай адукацыяй. Асноўная маса рабочых месцаў - высокатэхналагічныя, якія патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі, ведаў і вопыту работы. І заработная плата на такіх месцах адпаведная. Так, напрыклад, у аператараў машын, рэзчыкаў кардону, аператараў вытворчасці беленай хіміка-тэрмамеханічнай масы зарплата вышэйшая за Br1600, у вядучых тэхнолагаў - Br2200-2300, у кіраўнікоў у цэхах амаль Br3000", - растлумачылі ў канцэрне.

Вялікай перавагай работы на новым заводзе ў Добрушы з'яўляецца і тое, што тут усім маючым патрэбу работнікам прадастаўляецца службовае жыллё. "У рамках рэалізацыі інвестпраекта былі пабудавана два камфартабельныя інтэрнаты кватэрнага тыпу. Таму ў спецыялістаў з іншых рэгіёнаў, зацікаўленых прыехаць на работу на Добрушскую папяровую фабрыку, пытанняў з жыллём не будзе. Для тых работнікаў, якія, напрыклад, пражываюць у Гомелі, арганізавана бясплатная дастаўка аўтобусам. Тым, хто прыязджае з іншых населеных пунктаў, фабрыка аплачвае праезд", - падкрэслілі ў "Беллеспаперапраме".

Гэтак жа арганізавана работа з кадрамі на пабудаваным заводзе сульфатнай беленай цэлюлозы ў ААТ "Светлагорскі ЦКК". У прадпрыемства таксама ёсць вялікі інтэрнат кватэрнага тыпу, дзе жывуць многія спецыялісты, якія прыехалі працаваць на завод. Усяго тут працуюць больш за 2 тыс. чалавек. Сярэднямесячная заработная плата складае Br1780.

Як адзначылі ў прэс-службе, прадпрыемствы канцэрна за восем месяцаў павялічылі аб'ём вытворчасці ў супастаўных цэнах больш як на 11 працэнтаў, экспарт - на 45 працэнтаў да $609 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі