Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 мая 2021, 14:23

Кадравае забеспячэнне атамнай галіны абмяркуюць на маладзёжным форуме ProAtom у Мінску

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўку кадраў для атамнай энергетыкі абмяркуюць удзельнікі маладзёжнага форуму ProAtom, які пройдзе ў Мінску 20 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Форум збярэ студэнтаў вядучых ВНУ, навучэнцаў сталічных школ і Мінскага дзяржаўнага энергетычнага каледжа. На пленарным пасяджэнні будуць разгледжаны ўмовы і парадак адбору і падрыхтоўкі кадраў для атамнай энергетыкі, падыходы ў сферы павышэння кваліфікацыі маладых спецыялістаў. Размова таксама пойдзе аб узаемадзеянні ВНУ з Беларускай АЭС па пытаннях працаўладкавання выпускнікоў. Асаблівую ўвагу ўдзеляць падтрымцы адоранай моладзі, якая вучыцца па профільных спецыяльнасцях. Вядучыя эксперты ў сферы атамнай энергетыкі раскажуць аб ходзе рэалізацыі праекта па будаўніцтве БелАЭС, перспектывах развіцця сумежных з галіной напрамкаў.

У дзень форуму будзе працаваць выстаўка, на якой экспазіцыі прадставяць ДВА "Белэнерга", дзяржкарпарацыя "Расатам", РУП "Беларуская атамная электрастанцыя", Інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі, ВА "Беларуснафта", Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржатамнагляд, кампаніі "Атамтэх" і Adani.

Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства энергетыкі сумесна з ДВА "Белэнерга", дзяржкарпарацыяй "Расатам" і РУП "Беларуская атамная электрастанцыя" пры садзейнічанні Міністэрства адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі