Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 чэрвеня 2022, 14:18

Ярашэвіч: новыя дзелавыя кантакты з расійскімі партнёрамі павысяць эфектыўнасць работы прадпрыемстваў

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наладжванне новых дзелавых кантактаў з расійскімі партнёрамі павысіць эфектыўнасць работы прадпрыемстваў. Аб гэтым заявіў сёння намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч у ходзе рабочай паездкі ў Добрушскі раён, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Дзмітрый Ярашэвіч наведаў філіял "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Беларускія шпалеры", сустрэўся з кіраўніцтвам і працоўным актывам філіяла, прыняў удзел у абмеркаванні хвалюючых калектыў пытанняў.

На яго думку, умацаванне традыцыйных і наладжванне новых дзелавых кантактаў з расійскімі партнёрамі дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць работы прадпрыемстваў і павялічыць продажы. "На рынку дружалюбнай нам Расіі з адыходам замежных кампаній адкрываюцца вялікія нішы для беларускіх тавараў, у тым ліку і на прадукцыю фабрыкі: офісную паперу, шпалеры і гэтак далей. Дзякуючы своечасова праведзенай мадэрнізацыі ў вас ёсць магчымасць аператыўна нарасціць выпуск і задаволіць ажыятажны попыт. Блізкасць да граніцы значна спрашчае лагістыку паставак. Павелічэнню продажаў таксама будзе садзейнічаць папулярнасць брэнда "Зроблена ў Беларусі" ў расійскіх спажыўцоў", - сказаў намеснік міністра.

Ён лічыць, што важна правільна выкарыстаць існуючую сітуацыю, плённа працаваць і актыўней узаемадзейнічаць з патэнцыяльнымі заказчыкамі, каб максімальна раскрыць свой патэнцыял. "Такая бізнес-стратэгія павысіць устойліваць эканомікі і, безумоўна, атрымае ўсялякую падтрымку з боку ўрада", - падкрэсліў намеснік міністра эканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі