Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 сакавіка 2021, 14:56

Экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты павышаюцца ў Беларусі з 1 красавіка

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 красавіка змяняюцца стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведныя змяненні зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 29 сакавіка 2021 года нумар 176, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы партал.

Згодна з дакументам, стаўкі экспартных пошлін павышаюцца на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты - да $57,6 за 1 т (раней - $49,6); прамагонны бензін - да $31,6 за 1 т (раней - $27,2); таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, масла змазачнае - да $17,2 за 1 т (раней - $14,8).

Пастанова ўступае ў сілу з 1 красавіка 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі