Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 верасня 2022, 16:11

БІТ-Банк выключаны з Адзінага дзяржрэгістра юрыдычных асоб і ІП

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Закрытае акцыянернае таварыства "Банк Інвестыцыйных Тэхналогій" (ЗАТ "БІТ-Банк") выключана з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 12 верасня 2022 года нумар 340 у сувязі з завяршэннем працэдуры ліквідацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацбанка.

ЗАТ "БІТ-Банк" было зарэгістравана Нацыянальным банкам 15 лютага 2012 года. На аснове пастановы праўлення Нацбанка ад 6 мая 2015 года нумар 280 "Аб прымяненні меры ўздзеяння да закрытага акцыянернага таварыства "Банк Інвестыцыйных Тэхналогій" у ЗАТ "БІТ-Банк" адкліканы спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ад 7 чэрвеня 2013 года нумар 33.

Рашэнне аб ліквідацыі было прынята пазачарговым агульным сходам акцыянераў ЗАТ "БІТ-Банк" 8 чэрвеня 2015 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі