Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 ліпеня 2019, 09:42

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 2 млн т збожжа

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі 2,127 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 26 ліпеня, аграрыямі Брэсцкай вобласці намалочана 722,7 тыс. т збожжа, Мінскай - 446,3 тыс. т. У Гродзенскай і Гомельскай абласцях намалочана 457,9 тыс. т і 264,4 тыс. т збожжа адпаведна, у Магілёўскай - 152,8 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняй уключылася ў жніво, - 83,4 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя (акрамя кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 640,9 тыс. га, што складае 29,6 працэнта ад агульнай плошчы. Лідарам па-ранейшаму з'яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 58 працэнтаў плошчаў.

У сярэднім з аднаго гектара ў гэтым годзе аграрыі ўбіраюць 33,2 ц збожжа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі