21 студзеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Беларускі завод па перапрацоўцы малака можа з'явіцца ў Кіраўскай вобласці (Расія). Аб гэтым ішла размова 21 студзеня на сустрэчы старшыні Брэсцкага аблвыканкама Пятра Пархомчыка з губернатарам Кіраўскай вобласці Аляксандрам Сакаловым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пётр Пархомчык адзначыў, што Брэсцкая вобласць цесна супрацоўнічае з расійскімі рэгіёнамі, з некаторымі з іх адносіны склаліся асабліва моцныя. Такое ж узаемадзеянне беларускі бок спадзяецца выбудаваць і з Кіраўскай вобласцю. "У нас з вамі дадатная дынаміка, адзначаецца рост, але я лічу, што гэтага недастаткова. Трэба знаходзіць рашэнні і ўмацоўваць нашы адносіны", - сказаў Пётр Пархомчык. Брэсцкая вобласць зацікаўлена ва ўсебаковым супрацоўніцтве. Асаблівы акцэнт робіцца на эканоміцы, але таксама ў прыярытэце сферы адукацыі, турызму. "Каб атрымаць максімальны эфект, трэба працаваць яшчэ і ў навуцы", - упэўнены старшыня Брэсцкага аблвыканкама.
Паводле слоў Аляксандра Сакалова, у Кіраўскай і Брэсцкай абласцей шмат агульнага, але і адрозненні могуць быць карысныя для наладжвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. "Ёсць мэтанакіраваны інтарэс, таму мы і прыехалі пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь менавіта ў Брэсцкую вобласць. У нас у рэгіёне вырабляецца вялікая колькасць малака (мы пятыя ў Расіі), але ў нас недастаткова перапрацоўкі. У Расіі з вялікай павагай ставяцца да брэсцкага прадпрыемства "Савушкін прадукт". Масла, сыр, ёгурты, тваражкі зарэкамендавалі сябе як прадукцыя найвышэйшай якасці. Я гаварыў аб гэтым з Аляксандрам Лукашэнкам, ён падтрымаў ідэю. Спадзяюся, што на тэрыторыі Кіраўскай вобласці з'явіцца беларускае прадпрыемства", - сказаў Аляксандр Сакалоў. Расійскі бок гатовы прадаставіць для размяшчэння беларускага перапрацоўчага прадпрыемства адпаведную пляцоўку з усімі камунікацыямі, гарантаваць пастаўкі малака. Прадукцыю маюць намер рэалізоўваць жыхарам Прыволжскай акругі, Урала, Сібіры.
"Мы пагаварылі сёння аб магчымым супрацоўніцтве ў розных сферах: аб вытворчасці дзіцячых тавараў, мэблі, лёну, агародніны ў закрытым грунце. Дамовіліся аб тым, што будзе сфарміравана бізнес-місія брэсцкіх прадпрымальнікаў, з задавальненнем прымем іх на тэрыторыі Кіраўскай вобласці. Усё раскажам і пакажам. Спадзяюся, што з'явяцца новыя кааперацыйныя сувязі", - адзначыў губернатар расійскага рэгіёна.
У час сустрэчы размова зайшла таксама аб патрыятычным выхаванні моладзі. Бакі дамовіліся абменьвацца дэлегацыямі. У прыватнасці, маладых людзей з Кіраўскай вобласці запрашаюць у Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі ў Брэсцкай крэпасці. "Брэсцкая крэпасць - святое месца не толькі для беларусаў, але і для расіян. Мы з вялікім задавальненнем будзем абменьвацца маладзёжнымі групамі. Нашы юнакі і дзяўчаты будуць прыязджаць сюды, а жыхары Брэсцкай вобласці - да нас. У нас таксама ёсць што паглядзець і чаму павучыцца", - запэўніў Аляксандр Сакалоў.
Таксама сёння было падпісана пагадненне паміж Брэсцкім аблвыканкамам і ўрадам Кіраўскай вобласці аб ажыццяўленні міжнародных і знешнеэканамічных сувязей у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і сацыяльна-культурнай сферах.
Праграма візіту дэлегацыі Кіраўскай вобласці прадугледжвае знаёмства з прамысловым і турыстычным патэнцыялам Брэсцкай вобласці.-0-