Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 лютага 2022, 15:19

Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні паставак тэхнікі ў Манголію

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні паставак тэхнікі ў Манголію. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства прамысловасці Алег Слепчанка.

У Мінпраме сёння прайшла сустрэча міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Манголіі ў Беларусі Батсухійнам Баярсайханам. У ходзе перагавораў абмяркоўваліся актуальныя пытанні супрацоўніцтва.

"Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць і гатоўнасць да рэалізацыі новых праектаў у частцы паставак беларускай прадукцыі на рынак Манголіі", - сказаў прэс-сакратар.

У ходзе сустрэчы Пётр Пархомчык падзякаваў паслу за ўсебаковую падтрымку ў рэалізацыі сумесных беларуска-мангольскіх праектаў і актыўнае садзейнічанне развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі