Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 снежня 2022, 16:04

Беларусь і ААЭ абмеркавалі магчымасць заключэння пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствы эканомікі Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў правялі тэхнічныя кансультацыі ў анлайн-фармаце па пытанні магчымасці заключэння пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага эканамічнага ведамства.

"Дамоўленасці аб узаемнай лібералізацыі доступу на рынкі паслуг і параметраў ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці могуць стаць дадатковым інструментам нарошчвання гадлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, а таксама садзейнічаць дасягненню сінергетычнага эфекту ад лібералізацыі гандлю таварамі па лініі ЕАЭС - ААЭ", - адзначылі ў прэс-службе.

Як паведамлялася, 9 снежня на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Бішкеку было прынята рашэнне аб пачатку перагавораў з ААЭ па заключэнні пагаднення аб свабодным гандлі таварамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі