Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 ліпеня 2021, 09:48

Беларусь атрымала $20 млн ад Фонду АПЕК для аховы здароўя

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь атрымала $20 млн ад Фонду міжнароднага развіцця АПЕК для аховы здароўя, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў.

"У адпаведнасці з умовамі падпісанага 24 снежня 2020 года крэдытнага пагаднення паміж Беларуссю і Фондам міжнароднага развіцця АПЕК па рэалізацыі Праграмы неадкладнай дапамогі ў сферы дзяржаўнай аховы здароўя (этап І) 28 ліпеня 2021-га ў рэспубліканскі бюджэт паступілі сродкі пазыкі ў памеры $20 млн", - гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамлялася, згодна з умовамі крэдытнага пагаднення, сродкі пазыкі будуць накіраваны на рэалізацыю мер, звязаных з падтрымкай сістэмы аховы здароўя Беларусі, паляпшэннем патэнцыялу гэтай сферы, а таксама змяншэннем рызык у сувязі з COVID-19.

Фонд міжнароднага развіцця АПЕК - міжнародны фінансавы інстытут, створаны ў 1976 годзе краінамі - членамі Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты (АПЕК).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі