Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 кастрычніка 2020, 14:48

Беларусь абмяжоўвае пастаўкі жывёлы з рэгіёнаў Балгарыі і Харватыі

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь абмяжоўвае пастаўкі жывёлы з Ловецкай і Слівенскай абласцей Балгарыі і Істрыйскай жупаніі (Харватыя) з-за катаральнай ліхаманкі авечак (блутангу). Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі па ахове здароўя жывёл, на тэрыторыі Ловецкай і Слівенскай абласцей, а таксама Істрыйскай жупаніі зарэгістраваны выпадкі захворвання ўспрымальных відаў жывёл на блутанг. У сувязі з гэтым з 22 кастрычніка ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з гэтых рэгіёнаў племянной, карыстальнай, забойнай буйной і дробнай рагатай жывёлы, дзікіх, заапаркавых і цыркавых жывёл успрымальных відаў, вярблюдаў і іншых прадстаўнікоў сям'і вярблюджых (ламы, альпакі, вікуньі), эмбрыёнаў названых відаў жывёл, мяса дзікіх дробных жвачных парнакапытных.

Прыпыняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз у Беларусь названых тавараў з гэтых рэгіёнаў.

Блутанг (сіні язык, катаральная ліхаманка авечак) - вірусная трансмісіўная хвароба жвачных, якая характарызуецца пашкоджаннем слізістай абалонкі ротавай і насавой поласцей, апуханнем языка, ліхаманкай, пашкоджаннем канечнасцей. Эканамічны ўрон, якія наносіцца жывёлагадоўлі катаральнай ліхаманкай, вялікі. Хвароба распаўсюджваецца на вялікую колькасць жывёл і характарызуецца высокай лятальнасцю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі