Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 студзеня 2024, 15:12

Акцэнт на меліярацыі. Барташ наведаў Бярозаўскі раён

Фота з архіва
Фота з архіва
8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ наведаў аб'ект "Рэканструкцыя меліярацыйных сістэм "Дзягелец", "Земляроб", "Вінец" ва УП "Савушкін-Прамень" Бярозаўскага раёна" Брэсцкай вобласці. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

Міністр падкрэсліў важнасць і неабходнасць узгодненай работы кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, прадпрыемстваў меліярацыйных сістэм і сувязі, каб не дапускаць на засеяных землях правядзення меліярацыйных і іншых мерапрыемстваў.

У Мінсельгасхарчы адзначылі, што меліяратары Брэсцкай вобласці плануюць у 2024 годзе вярнуць у сельгасабарот 29,8 тыс. га зямель (на ўзроўні 2023 года). "У Брэсцкай вобласці ўсяго 729 тыс. га меліяраваных зямель, з іх 678 тыс. займаюць асушаныя сельгасугоддзі. На гэтых землях рэгіён атрымлівае больш за палову прадукцыі раслінаводства і дзве трэці травяністых кармоў. Асноўная задача на 2024-ы - уключыць у сельскагаспадарчы абарот яшчэ 110 тыс. га меліяраваных зямель, праклаўшы па рэспубліцы каля 8 тыс. км дрэнажу",-праінфармавалі ў прэс-службе ведамства.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі