Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 студзеня 2022, 09:44

Вечар памяці музыканта і дырыжора Валерыя Халілава пройдзе ў Брэсце

20 студзеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Урачысты вечар "Марш мужнасці", прысвечаны 70-годдзю галоўнага хормайстра ансамбля Аляксандрава народнага артыста Расіі Валерыя Халілава, пройдзе 22 студзеня ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Расійскім цэнтры навукі і культуры.

У канцэрце прымуць удзел чатыры брэсцкія аркестры: гарадскі духавы пад кіраўніцтвам Валерыя Коваля, 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады (ваенны дырыжор капітан С. Ахапкін), Чырванасцяжнай пагранічнай групы імя Ф.Э. Дзяржынскага (дырыжор - падпалкоўнік Ю. Аўсіевіч) і аркестр в/ч 5526 Унутраных войскаў МУС (дырыжор - капітан С. Бартноўскі).

"Праграма канцэрта складзена з твораў Валерыя Халілава і разлічана на 1,5 гадзіны. Прагучаць ваенныя маршы, песні, рамансы, у тым ліку ў выкананні салістаў. Восем кампазіцый выканае зводны аркестр, калі на сцэне адначасова будуць знаходзіцца 70 музыкантаў. Гэта павінна быць цудоўнае відовішча", - падзяліўся мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор праекта, аднакурснік маэстра Халілава палкоўнік Валерый Коваль.

"Марш мужнасці" пройдзе ў Брэсце другі раз у рамках II Міжнароднага музычнага фестывалю Валерыя Халілава. Мерапрыемствы фестывалю праходзяць з 17 па 30 студзеня больш як у 40 гарадах Расіі, блізкага і далёкага замежжа.

Народны артыст Расіі, мастацкі кіраўнік і дырыжор Акадэмічнага ансамбля песні і танца Расійскай Арміі імя А.В. Аляксандрава генерал-лейтэнант Валерый Халілаў загінуў 25 снежня 2016 года ў авіяцыйнай катастрофе пад Сочы. Тады самалёт Ту-154 Мінабароны Расіі накіроўваўся на авіябазу Хмеймім у Сірыі. Паводле даных ваеннага ведамства, на борце знаходзіліся 92 чалавекі, сярод якіх былі 64 артысты ансамбля, дзевяць прадстаўнікоў расійскіх тэлевізійных кампаній, кіраўнік дабрачыннага фонду "Справядлівая дапамога" Лізавета Глінка, вядомая як Доктар Ліза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі