Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Народнаму мастаку Беларусі Уладзіміру Тоўсціку спаўняецца 70 гадоў

Культура 24.06.2019 | 13:18
Уладзімір Тоўсцік. Фота з архіва
Уладзімір Тоўсцік. Фота з архіва

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Тоўсцік адзначае сёння 70-годдзе.

Нарадзіўся Уладзімір Антонавіч Тоўсцік 24 чэрвеня 1949 года ў Мінску. У 1972 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), а затым творчы курс майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР пад кіраўніцтвам Міхаіла Абдулаева. Менавіта ў гады вучобы склалася творчае крэда мастака. Адной з асноўных тэм яго твораў стала адраджэнне духоўнай і нацыянальнай культуры беларускага народа.

Тоўсцік шмат падарожнічаў па Беларусі і за мяжой. Уражанні ад гэтых паездак знайшлі сваё адлюстраванне ў палотнах.

Творчасць Уладзіміра Тоўсціка - яркая з'ява ў сучасным беларускім мастацтве. Працуе мастак у жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа і нацюрморта. Творчай манеры ўласціва свабоднае і вобразнае спалучэнне рэалістычнай трактоўкі вобразаў з арыгінальнымі формамі і сродкамі рамантызму, сімвалізму, мадэрну. Сярод твораў: палотны "Суботні вечар. Мікрараён", "Год 1913. Пецярбургская прэм'ера", "Памяці У.Караткевіча", "Вясна 1985. Пачатак", "Музыка", "Водгук", "Каханне і Надзея", "Цар-птушка", "Прэм'ера", "Галасы мінулага", "Настальгія", трыпціх "Ладдзя часу", серыі "Святло і цені", "Мастак і мадэль", габелены для Мірскага замка, трыпціх "Ладдзя часу" для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Мастак стварыў серыю жывапісных твораў пад агульнай назвай "Сямейны альбом", прысвечаную людзям, якія перажылі вайну. З малых гадоў Уладзімір Тоўсцік чуў расказы аб падзеях тых гадоў і ведаў мноства чалавечых лёсаў, на якія аказала ўплыў Вялікая Айчынная вайна.

Уладзімір Антонавіч пастаянна эвалюцыяніруе як мастак. Змяненні адбываюцца на ўзроўні сэнсавага напаўнення твораў. Майстар узбагачае сваё мастацтва, захоўваючы пры гэтым знойдзеныя ім стылістычныя асаблівасці індывідуальнай мастацкай мовы. Ён заўсёды выступае як філосаф, які стварае абагульненыя вобразы з ярка выяўленым, тонкім лірычным пачаткам. Важным сродкам мастацкай выразнасці для Уладзіміра Тоўсціка быў і застаецца колер, якому ён удзяляе вялікую ўвагу. Колеравыя рашэнні твораў выбудаваны такім чынам, што адна фарба быццам уплаўляецца ў другую, ствараючы пры гэтым адчуванне няспыннасці руху на палотнах.

Работы Уладзіміра Тоўсціка знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, калекцыях Беларускага саюза мастакоў, Міністэрства культуры Беларусі і Расіі, а таксама ў прыватных зборах Фінляндыі, Германіі, Славеніі, Швейцарыі, Грэцыі, Ізраіля, Польшчы, Беларусі і Расіі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі для тых, хто плануе паездкі ў Ізраіль Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый на граніцы прасіць супрацоўнікаў міграцыйнай службы звязацца з запрашаючымі асобамі для пацвярджэння імі гатоўнасці прыняць вас ва ўзгодненыя тэрміны.