Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Музыку і анімацыю аб'яднае канцэрт фестывалю "Класіка каля ратушы" 17 жніўня

Культура 15.08.2019 | 19:20
Фота з архіва
Фота з архіва

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрт фестывалю "Класіка каля ратушы з A1" 17 жніўня аб'яднае тры падзеі: выступленне Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі, паказ кароткаметражнага анімацыйнага фільма "Танцуючыя малюнкі з выставы" і сола піяніста-віртуоза Цімура Сергеені, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Першым выступіць адзін з вядучых калектываў краіны - Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Яўгена Бушкова. У праграме прагучыць музыка Вольфганга Амадэя Моцарта, Эдварда Грыга і Пятра Чайкоўскага. Галоўнай падзеяй вечара стане выкананне цыкла п'ес "Малюнкі з выставы" Мадэста Мусаргскага ў аркестроўцы расійскага і канадскага віяланчэліста і дырыжора Юлія Тураўскага. Пакуль аркестр будзе іграць, на экране каля сцэны пакажуць анімацыйны фільм, створаны па карцінах сучаснай мастачкі Наталлі Тураўскай.

"Малюнкі з выставы" - знакаміты цыкл фартэпіянных п'ес, напісаных у 1874 годзе расійскім кампазітарам пад уражаннем ад творчасці яго сябра, мастака Віктара Гартмана. "Гэты цыкл натхніў мастачку і музыканта Наталлю Тураўскую на стварэнне спачатку малюнкаў, а затым і кароткаметражнага анімацыйнага фільма "Танцуючыя малюнкі з выставы", - расказалі арганізатары. - Гэту анімацыю ўключылі ў праграмы некалькіх міжнародных кінафестываляў, у тым ліку Short Film Corner у Канах. У 2007 годзе на Нью-Ёркскім фестывалі незалежнага кіно і відэафільмаў мастачцы ўручылі ўзнагароду "За выдатныя дасягненні ў кіно". Кароткаметражку паказвалі гледачам на канцэртах аркестра I Musici de Montreal у турах па ЗША, Іспаніі, Бразіліі, Канадзе і Калумбіі. Дзяржаўны камерны аркестр таксама выкарыстаў гэты фільм у сваёй праграме, якую і ўбачаць гледачы на ​​плошчы Свабоды".

У другім аддзяленні канцэрта выступіць Цімур Сергееня - беларускі піяніст і дырыжор, прафесар Вышэйшай школы мастацтваў Каралеўскай кансерваторыі Гента ў Бельгіі. У фестывалі "Класіка каля ратушы" музыкант удзельнічае ўжо трэці раз, але ўпершыню прадставіць сольную праграму і выканае творы Фрыдэрыка Шапэна, Фелікса Мендэльсона, Клода Дэбюсі, Сяргея Рахманінава, Ферэнца Ліста і іншых кампазітараў.

Музычныя вечары каля ратушы нязменна праводзяцца пры падтрымцы кампаніі A1 і Мінгарвыканкама. У гэтым сезоне з нагоды пяцігадовага юбілею фестывалю класіка гучыць на вуліцах пяці гарадоў Беларусі. Ужо адбыліся канцэрты ў Віцебску, Гомелі, Гродне і Брэсце. У Мінску яны пачаліся 20 ліпеня і завершацца 31 жніўня выступленнем Прэзідэнцкага аркестра Беларусі. Уваход на класічныя канцэрты каля ратушы традыцыйна свабодны.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў