Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 мая 2021, 13:10

Фестываль "Свята саксафона" збярэ больш за 400 юных музыкантаў у Маладзечне

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. III Рэспубліканскі адкрыты фестываль-конкурс "Свята саксафона" пройдзе ў Маладзечне 21 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінаблвыканкама.

"Мерапрыемства заўсёды збірае вялікую колькасць удзельнікаў, аднак на гэты раз іх колькасць - рэкордная для фестывалю. Майстэрства ігры на саксафоне на сцэне прадэманструюць больш за 400 юных музыкантаў з усіх абласцей Беларусі. Акрамя таго, дыстанцыйна ў конкурсе паўдзельнічаюць выканаўцы з Расіі, Літвы, Латвіі і Малдовы", - расказалі ў прэс-службе.

У конкурсе прымуць удзел як сольныя выканаўцы, так і ансамблі і аркестры.

Ацэньваць выканальніцкае майстэрства юных музыкантаў будзе журы. Яго старшынёй выступіць заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, член Беларускага саюза музычных дзеячаў, загадчык кафедры драўляных духавых інструментаў БДАМ Уладзімір Скараходаў.

Па выніках конкурсу лепшым удзельнікам прысвойваюцца званні лаўрэатаў, а для абсалютнага пераможцы засноўваецца Гран-пры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі