Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Каментарыі
16 верасня 2011, 13:01

РАСХОДЫ НА ВЫПЛАТУ ДАПАМОГІ ДЛЯ ЗАКУПКІ СЕЛЬГАСПРАДУКЦЫІ СКЛАДУЦЬ АМАЛЬ BR1,7 ТРЛН.

Расходы дзяржаўных сродкаў на выплату дапамогі насельніцтву для закупкі сельгаспрадукцыі складуць амаль Br1,7 трлн. Крыніцай фінансавання з'яўляюцца сродкі рэспубліканскага бюджэту і Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Мар'яна Шчоткіна, каменціруючы ўказ нумар 417 "Аб аднаразовай матэрыяльнай дапамозе".

Указам прадугледжана выплата асобным катэгорыям грамадзян у памеры Br500 тыс. Дапамога будзе выплачана ў трэцяй дэкадзе верасня.

"Калі ў чалавека няма магчымасці атрымаць дапамогу ў верасні з-за асабістых абставін (знаходзіцца на лячэнні, на адпачынку, за межамі краіны і г.д.), Br500 тыс. будуць выплачаны яму крыху пазней - у кастрычніку, - растлумачыла Мар'яна Шчоткіна. - Усе людзі, якім па ўказу належыць матэрыяльная дапамога, яе атрымаюць".

Мар'яна Шчоткіна звярнула ўвагу на тое, што пры наяўнасці права на атрыманне дапамогі па некалькіх падставах яна будзе выплачвацца па адной з іх.

У адпаведнасці з указам дапамога будзе аказана людзям, якія на 1 верасня 2011 года з'яўляліся работнікамі бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да бюджэтнікаў. Дапамога будзе выплачана і ваеннаслужачым (акрамя ваеннаслужачых тэрміновай службы), асобам начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Такіх налічваецца 1 млн. 11 тыс. чалавек. Выплаты будуць праведзены па асноўнаму месцу работы (службы).

Дапамога ў памеры Br500 тыс. будзе выплачана і непрацуючым атрымальнікам пенсій сілавых ведамстваў (іх 90 тыс. чалавек). Разавую дапамогу атрымаюць непрацуючыя атрымальнікі пенсій (незалежна ад яе памеру) - 1 млн. 847,7 тыс. чалавек. Дзеянне ўказа распаўсюджваецца і на атрымальнікаў дапамог. Гэта людзі, якія атрымліваюць дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (308,3 тыс.), па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, якія атрымліваюць дапамогі на дзіця, інфіцыраванае ВІЧ, 11,9 тыс. чалавек, а таксама дапамогі па догляду інваліда I групы, састарэлага, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту і мае патрэбу па заключэнню МРЭК або дзяржарганізацыі аховы здароўя ў пастаянным доглядзе (39,5 тыс. чалавек).

Дапамога не будзе выплачана тым, хто на 1 верасня бягучага года знаходзіўся на дзяржзабеспячэнні, у месцах пазбаўлення волі, а таксама пенсіянерам, якія атрымліваюць пенсіі з іншых дзяржаў і ад Рэспублікі Беларусь у іншых дзяржавах.

Міністр назвала ўказ нумар 417 важным захадам у сацыяльнай падтрымцы грамадзян.

Яна дадала, што кіраўнікам арганізацый, на работнікаў якіх не распаўсюджваецца дзеянне ўказа, рэкамендавана выплаціць матэрыяльную дапамогу сваім работнікам зыходзячы з фінансавых магчымасцей арганізацыі.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі