Стужка навiн
24
.04.24
17:26
Прэзідэнт
Лукашэнка: калі не хочам сядзець у акопах, павінны працаваць, у Год якасці - зрабіць немагчымае
"Сёння як ніколі важна захаваць патэнцыял моцнага, адзінага народа,
моцнай і квітнеючай Беларусі, дзяржавы для народа - у імя міру", -
заявіў Аляксандр Лукашэнка.
17:13
Прэзідэнт
Лукашэнка ўсумніўся ў карысці падкантрольных Захаду міжнародных арганізацый
"На фоне ваеннага спектакля на граніцы з Беларуссю давайце сумленна
адкажам сабе на пытанне: ці ёсць сёння рэальная карысць ад
падкантрольных Захаду наднацыянальных структур, якія нібы грыбы
разрасліся па ўсім свеце?" - спытаў Прэзідэнт.
17:12
Прэзідэнт
Лукашэнка: ЗША дапусцілі памылку, аб'яднаўшы Расію і свайго галоўнага ворага - Кітай
Прэзідэнт заявіў, што паглыблены ў гэту праблематыку, паколькі яму пяць
гадоў таму давялося абмяркоўваць гэтыя пытанні з высокапастаўленымі
амерыканскімі чыноўнікамі.
17:09
Прэзідэнт
Лукашэнка даў наказ дэлегатам УНС: спадзяюся, што калі нас на стане, вы ўтрымаеце краіну
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дэлегаты УНС павінны быць
сапраўднымі, рабіць так, каб іх нідзе і ніхто не мог пакрытыкаваць.
17:04
Прэзідэнт
Лукашэнка прагаласаваў на выбарах кіраўніцтва УНС
Спецыяльна для гэтай працэдуры ў Палацы Рэспублікі абсталяваны кабіны
для галасавання, а выбраная Падліковая камісія пазней на працягу дня
агучыць рэзультаты.
16:51
Прэзідэнт
Лукашэнка просіць не блытаць: беларуская міралюбнасць - не пацыфізм
"Я ўжо гаварыў: мы па другі бок граніцы будуем мірнае жыццё. Сцены не
ўзводзім, акопы не капаем. Але наша міралюбнасць - не пацыфізм. Я
папрашу не блытаць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
16:45
Прэзідэнт
Лукашэнка: на заходніх граніцах Беларусь твар у твар стаіць з НАТА
"На заходніх граніцах мы твар у твар стаім з НАТА. Зацверджаны план разгортвання трохсоттысячнай ваеннай групоўкі на ўсходнім флангу блока. Яны называюць гэта "поясам стрымлівання". Зразумець бы толькі, каго яны збіраюцца стрымліваць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
16:38
Прэзідэнт
Лукашэнка пра палёт беларускі ў космас: гэта поспех інтэлектуальна развітой нацыі
Пра многія дасягненні краіны, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, можна
вобразна сказаць: "Гэта космас!" Але ў гэтым годзе такое параўнанне
загучала па-новаму. Паколькі Беларусь цяпер - касмічная дзяржава.
16:38
Прэзідэнт
Лукашэнка аб поспехах у прамысловасці: трактар МТЗ параўнальны па цане і якасці з аўтаматам Калашнікава
"Мы захавалі і прымножылі наш прамысловы патэнцыял. МАЗ, БЕЛАЗ, МТЗ,
"Гомсельмаш", іншыя... Аб'ём прамысловай вытворчасці з 1994 па 2023 год
павялічыўся ў чатыры разы", - падкрэсліў Прэзідэнт.
16:33
Прэзідэнт
Лукашэнка: месца Беларусі побач з народамі, аб'яднанымі імкненнем да міру і развіцця
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер набірае вагу Шанхайская
арганізацыя супрацоўніцтва, дзе, як чакаецца, ужо летам Беларусь будзе
выступаць у статусе паўнапраўнага члена. Каб мець уяўленне аб
перспектывах гэтай структуры, дастаткова паглядзець, колькі месца на
карце свету займаюць дзяржавы-ўдзельніцы і наглядальнікі.
16:22
Прэзідэнт
Лукашэнка: Украіна сёння - гэта палігон, на якім вырашаецца лёс сусветнага парадку
"Тое, што Украіна сёння - гэта палігон, на якім часткова вырашаецца лёс
будучага сусветнага парадку, разумеюць усе. Буйнейшыя ядзерныя дзяржавы,
няхай і апасродкавана, але ўжо фактычна ваююць на яе тэрыторыі. А ўжо і
не апасродкавана", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
16:21
Прэзідэнт
Лукашэнка аб даходах насельніцтва: на рахунках беларусаў захоўваецца амаль Br30 млрд, або па $1 тыс. на кожнага
Беларусь з'яўляецца краінай з нізкім узроўнем сацыяльнага расслаення
насельніцтва па даходах. Менавіта такой, па перакананні кіраўніка
дзяржавы, і павінна быць цывілізаваная высокаразвітая краіна - краіна
роўных магчымасцей.
16:06
Прэзідэнт
Лукашэнка: адносіны Беларусі і Расіі - прыклад мірнага і стваральнага парадку дня
"Абсалютна ўпэўнены, што прыкладам мірнага і стваральнага парадку дня
стануць правераныя гадамі нашы саюзніцкія адносіны з Расіяй, - сказаў
Аляксандр Лукашэнка. - Я нават сказаў бы, што саюзу Расійскай Федэрацыі і
Беларусі ўдалося прадугадаць сённяшнія тэктанічныя зрухі ва ўсіх
сферах. І цяпер менавіта наш час. Моцныя суверэнныя дзяржавы - моцны
саюз. Вось формула поспеху любой інтэграцыі".
16:05
Прэзідэнт
Лукашэнка: за гады суверэнітэту амаль мільён сем'яў у Беларусі палепшылі жыллё
Доля сем'яў, якія ўказалі на задаволенасць сваімі жыллёвымі ўмовамі,
складае амаль 90 працэнтаў. "Вы мае падыходы ведаеце. Лічба добрая, але
павінна быць больш", - арыентаваў кіраўнік дзяржавы.
16:05
Прэзідэнт
Лукашэнка заявіў аб падзенні аўтарытэту Вашынгтона і Лондана на міжнароднай арэне
"Дэстабілізацыйныя войны спараджаюць тысячныя натоўпы бежанцаў. Каму гэта выгадна? Тым, хто за акіянам рэжысуе і глядзіць гэты крывавы баявік даўжынёй у дзесяцігоддзі. Глядзіць і лічыць прыбытак. Заходні транснацыянальны бізнес, у асноўным англасаксы, значна ўзбагаціўся за апошнія гады. Гэта праўда", - адзначыў Прэзідэнт.