Сцяг Чацвер, 23 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2024, 16:51

Лукашэнка просіць не блытаць: беларуская міралюбнасць - не пацыфізм
 

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь хочуць уцягнуць у вайну. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 красавіка ў час выступлення на пасяджэнні сёмага Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Зразумела адно: нас вельмі хочуць уцягнуць у вайну. Як ніхто іншы і я як галоўнакамандуючы, і нашы ваенныя, спецслужбы гэта бачым. Пакуль яны нас правакуюць, капаюць акопы, мадэрнізуюць ваенную інфраструктуру, узбраенне. Я ўжо гаварыў: мы па другі бок граніцы будуем мірнае жыццё. Сцены не ўзводзім, акопы не капаем. Але наша міралюбнасць - не пацыфізм. Я папрашу не блытаць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, па меры росту пагроз Беларусь будзе прымаць сіметрычныя меры і нарошчваць баявую моц. "І, звяртаючыся да іх, хацеў бы папрасіць: вы не штурхайце нас да асіметрычных мер, - папярэдзіў Прэзідэнт. - Мы павінны быць моцнымі, каб ніхто не смеў паставіць нас на калені, як было часта ў нашай гісторыі. Каб нас, як футбольны мяч, ад варот да варот больш не кідалі: то ў адзін бок, то ў другі. Мы ні ў кога не просім зямлі. Мы ні ў кога нічога не патрабуем. Мы хочам жыць на сваёй зямлі. Наш беларускі народ выпакутаваў гэта права, і мы яго аддаць нікому не дазволім".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі