Сцяг Чацвер, 23 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2024, 16:05

Лукашэнка заявіў аб падзенні аўтарытэту Вашынгтона і Лондана на міжнароднай арэне

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб падзенні аўтарытэту Вашынгтона і Лондана на міжнароднай арэне. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў у сваім выступленні на пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дэстабілізацыйныя войны спараджаюць тысячныя натоўпы бежанцаў. Каму гэта выгадна? Тым, хто за акіянам рэжысуе і глядзіць гэты крывавы баявік даўжынёй у дзесяцігоддзі. Глядзіць і лічыць прыбытак. Заходні транснацыянальны бізнес, у асноўным англасаксы, значна ўзбагаціўся за апошнія гады. Гэта праўда, - адзначыў Прэзідэнт. - Але скажыце, сталі Вашынгтон і Лондан больш моцнымі ў плане палітычнай рэпутацыі, аўтарытэту на міжнароднай арэне? Не. Наадварот, бачым, як разбураецца вобраз некалі сапраўды ўплывовых дзяржаў. А там недалёка і да эканамічнага краху. Эксперты ўжо на ўвесь голас гавораць аб нестабільнасці сусветнай доларавай піраміды".

У сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб развязаных за гады пасля Другой сусветнай вайны канфліктах. Паводле яго слоў, водгукі дывановых бамбардзіровак Дрэздэна, скінутых атамных бомбаў на Японію потым можна было бачыць у Карэі, В'етнаме, Анголе, Нікарагуа, Панаме, Югаславіі, Іраку, Лівіі, Афганістане, Сірыі. "Усё гэта новыя геапалітычныя мэты, за якімі стаяў перадзел рынкаў нафты, газу, рэдкіх металаў і іншых карысных выкапняў. Людзей забівалі за іх", - канстатаваў беларускі лідар.
Ён прывёў у прыклад Лівію - некалі найбагацейшую краіну. У 2010 годзе, да агрэсіі, ВУП Лівіі ацэньваўся ў больш як $75 млрд. Цяпер краіна скацілася да раздробленасці і сыравіннай эканомікі.

У Сірыі за 10 гадоў грамадзянскай вайны, развязанай з мэтай змяніць палітычны рэжым, загінулі звыш 300 тыс. чалавек.

А на афганскай тэрыторыі зноў адрадзіўся ІДІЛ. "Вядома, чый праект. Сее насілле, смерць далёка за межамі сваіх лагераў. Вядома, за чые грошы і з чыёй зброяй", - заўважыў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што войны за грошы і дзеля грошай ніколі і нікога яшчэ не рабілі больш моцнымі. Узбагачаліся крэдыторы войнаў або на гандлі зброяй, або ўганяючы ў даўгі, як гэта сёння адбываецца на прыкладзе брацкай Украіны.

"Чые пазіцыі ўмацавала бойня паміж Ізраілем і Палесцінай? У вайну на Блізкім Усходзе ўцягнуты Сірыя і Ліван. І паглядзіце, як філігранна, тонка робіцца ўсё, каб сутыкнуць Ізраіль і Іран. Практычна ядзерныя дзяржавы. Гэта, вядома, далёка ад нас. Але далёка толькі геаграфічна. З пункту гледжання інтарэсаў Беларусі, у тым ліку эканамічных, вельмі нават блізка. Таму цягнуць ачаг напружаннасці на поўдзень, каб канчаткова разбурыць еўразійскія рыначныя, культурныя, дружалюбныя сувязі", - прывёў прыклад беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што гэта робіцца гегемонам, які страчвае сваю гегемонію: "А гегемонія ў свеце для іх - гэта велізарнае багацце. Можна нічога не рабіць. Маючы станок - друкаваць долар. І быць багатымі".-0-
VII Усебеларускі народны сход: тэрміны правядзення, склад
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі