Стужка навiн
06
.02.26
16:44
Палітыка
Міжпарламенцкія кантакты і дарожныя карты рэгіянальнага супрацоўніцтва. Алейнік сустрэўся з паслом Кітая
На сустрэчы размова ішла аб далейшым развіцці ўсепагоднага і ўсебаковага
стратэгічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем па самых розных
напрамках, у тым ліку міжпарламенцкім.
16:32
Грамадства
У Беларусі плануюць увесці дадатковую абарону для работнікаў ад нявыплат па дагаворах падраду
Паводле яго слоў, прапануецца распаўсюдзіць на ўзнагароджанні па
грамадзянска-прававых дагаворах тую ж сістэму дасудовага парадку
спагнання запазычанасці, якая цяпер існуе пры нявыплаце работнікам
заработнай платы.
16:02
Грамадства
У Беларусі стартаваў прыём заявак на ХVI Нацыянальны тэлевізійны конкурс "Тэлевяршыня"
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 9 сакавіка 2026 года ўключна па
адрасе: 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11 з паметкай "Нацыянальны
тэлевізійны конкурс "Тэлевяршыня".
16:00
Прэзідэнт
Лукашэнка параўнаў эканомію на вулічным асвятленні з гадавым павышэннем пенсіі
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што скарачэнне часу работы вулічнага асвятлення нават на кароткі прамежак дае ў маштабах краіны значную эканомію грашовых сродкаў.
15:49
Эканоміка
Рэкордны попыт на паліўную "Арктыку" зафіксавалі ў моцныя маразы на АЗС "Беларуснафты"
Размова пра так званае дызельнае паліва класа 2 з палепшанымі
нізкатэмпературнымі характарыстыкамі, якое ў народзе атрымала назву
"Арктыка".
15:35
Прэзідэнт
Узмацніць ліцэнзаванне гандлю электроннымі цыгарэтамі плануюць у Беларусі. Лукашэнка падтрымаў
"Медыкі б'юць трывогу з-за папулярнасці электронных цыгарэт, асабліва сярод нашай моладзі - студэнтаў і школьнікаў. Усё часцей гучаць заклікі абмежаваць і нават татальна забараніць іх вытворчасць і абарот", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
15:29
Грамадства
Чабатар: патрабаванні да кваліфікацыі антыкрызісных кіраўнікоў плануецца павысіць
Інстытут антыкрызісных кіраўнікоў стаў адным з пытанняў, якія ўзнімаліся
на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. Як адзначыў Юрый Чабатар, корпус
антыкрызісных кіраўнікоў складаецца з канкрэтных людзей, якія праходзяць
навучанне і спецыяльную атэстацыю, пасля чаго атрымліваюць дакумент у
залежнасці ад кваліфікацыі.
15:29
Спорт
Беларускія спартсмены прыбываюць у алімпійскія вёскі і пачынаюць трэніроўкі
"Усе арганізацыйныя пытанні ўжо вырашаны. Нашы спартсмены прыбываюць у
Алімпійскую вёску, пачынаюцца трэніроўкі. Усе гатовы да таго, каб
выступіць на спаборніцтвах", - сказаў Васіль Юрчык.
15:10
Эканоміка
Новыя электробусы тэсціруюць на БелАЭС
Холдынг ажыццявіў пастаўку ў адрас дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская
АЭС" чатырох электробусаў мадэлі Е350. Электробусы гэтай мадэлі
з'яўляюцца інавацыйным відам пасажырскага электратранспарту, які
прызначаны для прыгарадных перавозак пасажыраў.
14:51
Прэзідэнт
"Ці вы мяне не чуеце, ці стаміліся ад працы". Лукашэнка - губернатарам аб праблеме падзяжу
Кіраўнік дзяржавы, закранаючы тэму падзяжу, адзначыў, што нават у Гродзенскай вобласці, дзе сітуацыя ў сельскай гаспадарцы адна з лепшых па краіне, гэты паказчык значна вырас.
14:38
Грамадства
Рабатычны комплекс для аперацый запусцілі ў МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі
Паводле слоў дырэктара цэнтра, доктара медыцынскіх навук, прафесара, акадэміка Алега Румо, запуск такога комплексу - падзея ўнікальная. Гэта
вынік вялікага сур'ёзнага шляху, які прайшоў цэнтр і ўся айчынная ахова
здароўя, айчынная хірургія на шляху ўкаранення сучасных рабатычных
комплексаў у шырокую клінічную практыку.
14:12
Грамадства
Стала вядома, калі пройдзе наступны перапіс насельніцтва ў Беларусі
На наступную пяцігодку ключавая работа Белстата - падрыхтоўка да
перапісу насельніцтва раўнда-2030. Паводле слоў Іны Мядзведзевай, ён
адбудзецца ў кастрычніку 2029 года.
14:01
Грамадства
У Беларусі ўнеслі змяненні ва ўмовы аплаты працы ў сферы культуры
Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства культуры, у адпаведнасці з
пастановай у краіне павялічваецца надбаўка за высокія прафесійныя і
творчыя дасягненні, а таксама за складанасць і напружанасць працы на сем
працэнтных пунктаў.
13:48
Эканоміка
"Тавар павінен прадаваць сябе сам". Як вытворцам зрабіць яго пазнаваемым, расказалі ў МАРГ
Для падтрымання айчынных тавараў рэалізуецца праект Міністэрства
антыманапольнага рэгулявання і гандлю "Кожная пятнiца - роднае, сваё".
13:30
Грамадства
Якім відам тэхнікі і ўзбраення аддаецца прыярытэт пры аснашчэнні УС, расказалі ў Мінабароны
Андрэй Федзін таксама дадаў, што ў адпаведнасці з дзеючымі праграмнымі
дакументамі ў галіне аснашчэння Узброеных Сіл новымі ўзорамі ўзбраенняў
прыярытэт аддаецца сродкам кіравання, разведкі, радыёэлектроннай і
контрбатарэйнай барацьбы.
