Стужка навiн
26
.04.24
09:11
Грамадства
Як будзе працаваць транспарт у святочныя дні мая, растлумачыў "Мінсктранс"
Так, 1, 9, 13 і 14 мая будзе дзейнічаць графік нядзелі, 30 красавіка, 8 і 18 мая - графік пятніцы.
09:05
Грамадства
Дажджы і навальніцы прагназуюцца сёння ў Беларусі
Чакаецца воблачна з праясненнямі, пераважна па ўсходняй палавіне краіны
пройдуць дажджы. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У ранішнія
гадзіны месцамі туман. Вецер днём паўночны, паўночна-заходні ад слабага
да ўмеранага.
09:02
Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў гендырэктара МІА "Расія сёння" Дзмітрыя Кісялёва з 70-годдзем
"Вашы найшырэйшы кругагляд, дар прамоўніцтва, крытычны погляд на падзеі і
час, умелае валоданне майстэрствам журналісцкай дыпламатыі з'яўляюцца
крыніцай аб'ектыўнай інфармацыі і якаснай аналітыкі для мільёнаў
людзей", - гаворыцца ў віншаванні. 25
.04.24
20:00
Грамадства
Лебедзеў: трэба актыўней аб'ядноўваць практычную дзейнасць нацыянальных анкацэнтраў краін СНД
"Правядзенне сёння ў Рэспубліцы Таджыкістан буйнейшага на пляцоўцы
Садружнасці мерапрыемства ў галіне анкалогіі сведчыць аб прызнанні
поспехаў у клінічнай і навуковай дзейнасці Нацыянальнага анкалагічнага
цэнтра. У сваю чаргу гэта адлюстроўвае ўзровень работы ўсёй сістэмы
аховы здароўя, з'яўляецца паказчыкам яе аўтарытэту ў дзяржаве і ступені
даверу ў грамадстве", - падкрэсліў Сяргей Лебедзеў.
19:26
Спорт
Данільчык і Кебікава сталі бронзавымі прызёрамі чэмпіянату Еўропы па боксе
Кебікавай у вазе да 81 кг процістаяла расіянка Алена Гапешына.
Пратрымацца да канца бою нашай спартсменцы не ўдалося - саперніца
дамінавала на рынгу, з-за чаго ў канцы другога раўнда рэферы прыняў
рашэнне спыніць паядынак.
19:04
Прэзідэнт
Косінец вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта Беларусі
На пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу 24 красавіка Аляксандр Косінец быў выбраны намеснікам старшыні УНС.
18:57
Спорт
Гнедчык стала фіналісткай этапу Кубка свету па сучасным пяцібор'і ў Венгрыі
У дзённай праграме чацвярга адбыўся першы паўфінал сярод жанчын, на
старт якога выйшлі дзве прадстаўніцы нашай краіны - Марыя Гнедчык і
Настасся Пракапенка.
18:48
Культура
"Культурныя коды": эксперыментальныя работы маладых мастакоў прадставілі на выставе ў Мінску
Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена 104 работы. Кожная з іх прысвечана
нейкай важнай падзеі і чалавеку ў гісторыі Беларусі. Напрыклад, калекцыя
"Тайны Гальшанскага замка" дэманструе жыццё замка раней і цяпер. Мастак
на хустках адлюстраваў, як раней праходзілі рыцарскія турніры, як сёння
яны ператварыліся ў фестывалі і як тайныя праходы сталі экскурсійнымі
аб'ектамі.
18:02
Культура
Марафон ваенных песень стане ключавым мерапрыемствам БДУ да 80-годдзя вызвалення Беларусі
Міжнародны студэнцкі форум "Святло Вялікай Перамогі" стартуе 29
красавіка. Яго праграма ўключае арганізацыю вучэбна-тэматычных секцый,
прагляды дакументальных фільмаў ваеннай тэматыкі, інтэлектуальныя квізы,
спартыўныя гульні, прэзентацыю праектаў грамадзянска-патрыятычнай
накіраванасці.
17:50
Грамадства
Тэлеверсію УНС пакажа тэлеканал "Беларусь 1" 26 красавіка
Выбранне старшыні і прэзідыума, зацвярджэнне Канцэпцыі нацыянальнай
бяспекі і Ваеннай дактрыны Беларусі - важныя і цікавыя моманты
Усебеларускага народнага сходу - можна будзе паглядзець 26 красавіка на
тэлеканале "Беларусь 1". Тэлеверсія УНС з яркімі цытатамі і ўражаннямі
дэлегатаў пачнецца ў 19.45.
17:37
У свеце
Макрон заявіў у Сарбоне, што Еўропа можа памерці
Пры гэтым BFMTV указвае, што прэзідэнт Францыі выступіў з прамовай у
Сарбоне на фоне адставання яго цэнтрысцкай партыі "Адраджэнне" ад
правакансерватыўнай партыі "Нацыянальнае аб'яднанне" Марын Ле Пэн на
маючых адбыцца выбарах у Еўрапарламент. Елісейскі палац адмаўляе сувязь
выступлення з выбарамі. Le Monde аднак нагадвае, што выступленне ў гэтай
жа зале ў 2017 годзе вывела Макрона на "еўрапейскую авансцэну".
17:04
Эканоміка
Цукровыя буракі ў Беларусі пасеялі амаль на 83 працэнтах плошчы
Яравыя культуры пасеяны на 960,2 тыс. га - 40,6 працэнта ад плана.
Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі,
проса) пасеяны на 548,8 тыс. га, што складае 89,1 працэнта да плана.
16:56
Грамадства
Прыняцце папераджальных мер - адна з галоўных задач. Галоўчанка аб біябяспецы
Паводле яго слоў, прыняцце папераджальных мер - адна з галоўных задач не
толькі для дзяржавы ў межах яе граніц, але і для ўсёй міжнароднай
супольнасці.
16:33
Прэзідэнт
Лукашэнка звярнуўся да людзей за падтрымкай у барацьбе з пагрозамі тэрарызму і экстрэмізму
Як падкрэсліў Прэзідэнт, контрразведчыкам і міліцыі ўдаецца своечасова
выяўляць і нейтралізаваць дыверсантаў. "Але ўявіце, гэта ж сотні
(кілаграмаў. - Заўвага БЕЛТА) узрыўчаткі, нават не трацілу, а пластыду",
- заўважыў ён.